Знайсці
12.01.2022 / 20:08РусŁacБел

Афрыканскі футбаліст, якога Лукашэнка прасіў не бегчы ад дыктатуры, праз чатыры месяцы з’ехаў гуляць у іншую краіну

Цяпер івуарыец Жан Марэль По — гулец егіпецкай каманды «Ісмаілі», якая з'яўляецца адным з аўтсайдэраў мясцовага чэмпіяната.

Жан Марэль По выступае ў прапагандысцкім роліку МУС, запісаным у студзені мінулага года са словамі, што будзе рады бачыць сілавікоў на стадыёне. Ролік сабраў мноства негатыўных каментароў ад заўзятараў.

3 верасня Лукашэнка адкрываў у Мінску стадыён «Дынама-Юні». Падчас цырымоніі асаблівую ягоную ўвагу прыцягнуў футбаліст з Кот-д'Івуара, гулец мінскага «Дынама» Жан Марэль По.

«Толькі не бяжы з Беларусі. Не хвалюйся, дыктатуры ў нас тут няма, як некаторыя пужалі вас», — сказаў тады Лукашэнка афрыканскаму футбалісту.

Прайшло чатыры месяцы, і По пераехаў гуляць у егіпецкую каманду, якая ідзе на перадапошнім месцы ў мясцовым чэмпіянаце.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930