Знайсці
14.01.2022 / 13:54РусŁacБел

«Пагоню», якую ў Віцебску здымалі з будынка ў цэнтры, вярнулі на месца. Але герб паменшылі ФОТАФАКТ

Светлавы кораб з гербам Віцебскай вобласці вярнулі на будынак у цэнтры горада. Паглядзіце, як ён змяніўся.

Так цяпер выглядае герб. Фота «Народныя навіны Віцебска»

Па нейкіх прычынах выяву самога герба — вершніка і вянка з дубовага лісця вакол яго — прыкметна зменшылі. Акрамя таго цяпер фон светлавога шчыта змянілі з кантраснага белага колеру на зялёны, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Гэта адпавядае колеру сцяга Віцебскай вобласці, але і без падсвятлення выява цяпер чытаецца дрэнна, а з падсветкай і зусім будзе нагадваць знакаміты абажур ленінскай лямпы. Затое цяпер спалучэнне колераў ідэалагічна правільнае.

Так было раней. Фота «Народныя навіны Віцебска»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера