Знайсці
14.01.2022 / 17:39РусŁacБел

У Пружанскім раёне на «хіміі» памёр зняволены

У папраўчай установе адкрытага тыпу № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна памёр зняволены, паведамляе Zerkalo са спасылкай на свае крыніцы. Прычына смерці і імя памерлага не ўдакладняюцца.

Мужчыну, па розных звестках, было ад 46 да 48 гадоў.

«Ён нядаўна перанёс інсульт у лёгкай форме, але яго ўсё адно накіравалі працаваць на фізічна цяжкую працу. Ёсць выпадкі, калі чалавек з гіпертаніяй працуе грузчыкам, з пазваночнай грыжай — падсобным рабочым, хлопец з цукровым дыябетам на інсуліне працуе ў непрымальных для такога захворвання ўмовах. На ўсе просьбы і звароты аб немагчымасці працаваць з-за праблем са здароўем адміністрацыя пагражае пакараннем за адмову ад працы», — сказаў выданню суразмоўца.

У дзяжурнай частцы ПУАТ № 7 ад каментарыеў адмовіліся.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930