Знайсці
14.01.2022 / 19:35РусŁacБел

Дырэктару прыватнай друкарні і адміністратару канала «Атоліна» далі па 4 гады калоніі

Сёння ў Мінгарсудзе вынеслі прысуды двум палітзняволеным: дырэктару прыватнай друкарні Арцёму Федасенку і адміністратару Telegram-канала «Атоліна» Паўлу Юхневічу. Суд быў закрыты і працягваўся тыдзень.

Федасенку і Юхневіча абвінавачвалі ў вырабе і распаўсюдзе «пратэсных улётак, стыкераў, газет», а таксама ва ўдзеле ў нядзельных маршах у жніўні—верасні 2020 года.

Дзеянні кваліфікаваліся паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 3 арт. 361 (распаўсюд матэрыялаў, што змяшчаюць заклікі да здзяйснення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

Суддзя Валянціна Зянькевіч прызнала Федасенку і Юхневіча вінаватымі і асудзіла абодвух на чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930