Знайсці
15.01.2022 / 10:22

Моцны вецер нарабіў бяды ў 458 населеных пунктах у 58 раёнах. Электрычнасць знікала ў 3114 вёсках

Паводле аператыўных даных на раніцу, з прычыны моцнага ветру з парывамі да 32 м/с у 58 раёнах краіны: пацярпелі 458 населеных пунктаў. Найбольшы ўдар стыхіі прыпаў на Мінскую вобласць (178 населеных пунктаў), Магілёскую (120), Гродзенскую (79).

Пашкоджаны дахі 427 жылых дамоў, 66 аб'ектаў сацкультбыту, 20 вытворчых і 602 сельскагаспадарчых будынкаў.

Зафіксаваныя 170 выпадкаў падзення дрэў у Брэсцкай (7), Віцебскай (10), Гомельскай (21), Гродзенскай (20), Мінскай (78), Магілёўскай (11) абласцях і ў Мінску (23).

Элементамі дахаў і паваленымі дрэвамі пашкоджаны 32 аўтамабілі.

У Ляхавіцкім, Талачынскім, Воранаўскім раёнах зафіксаваныя падзенні дрэў на чыгуначныя шляхі і лініі электраперадачы. Затрымка руху 18 пасажырскіх і 24 грузавых цягнікоў склала ад 11 хвілін да 3 гадзін 22 хвілін.

У Оршын на чыгуначнай станцыі адбылося пашкоджанне кантактнай лініі электрацягнікоў і трубаправода цеплазабеспячэння. Затрымкі ў руху цягнікоў не адбылося, пішуць МНС.;

У Мінску па пр. Ракасоўскага, 3 сарваным у выніку парыву ветру пластыкавым пакрыццём прыпыначнага пункта траўмаваная 66-гадовая жанчына. У Магілёве рэкламныя шчыты траўмавалі 48-гадовага мужчыну і 31-гадовую жанчыну.

На акваторыі вадасховішча Дразды работнікамі Асвода дастаўлены з лёду на бераг 15 рыбакоў, якія не маглі самастойна пакінуць лёд з-за моцных парываў ветру. Пацярпелых няма.

Па даных «Белэнерга» на працягу сутак на тэрыторыі Рэспублікі перыядычна парушалася электразабеспячэнне 3114 населеных пунктаў (Брэсцкая вобласць — 90, Віцебская — 915, Гомельская — 362, Гродзенская — 373, Мінская — 882, Магілёўская — 492).

Па стане на 06-00 1 без электразабеспячэння застаюцца 366 населеных пунктаў (Віцебская-67, Гомельская-44, Гродзенская-39, Мінская — 60, Магілёўская — 156).

Моцны вецер у Беларусі — паваленыя прыпынкі, паламаныя дрэвы, сарваныя дахі ФОТЫ

Нясвіжы вецер паваліў галоўную навагоднюю елку горада. Падобныя выпадкі адбыліся і ў Гомелі ды іншых гарадах

Беларусь накрыў разбуральны цыклон «Эльза» ВІДЭА

Фоты МНС

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31