Знайсці
15.01.2022 / 12:25РусŁacБел

Лукашэнка заявіў, што аперацыя АДКБ у Казахстане была распрацавана ім і Пуціным на працягу гадзіны

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што міратворчая аперацыя АДКБ у Казахстане была распрацаваная ім і Пуціным. Сёння ім прыехаў у Мачулішчы да міратворцаў, што вярнуліся з Казахстана.

Фота прэс-службы Лукашэнкі

«Я скажу больш, без хвальбы. Уся гэтая аперацыя, аж да дэталяў, была распрацавана двума прэзідэнтамі — Расіі і Беларусі — на працягу адной гадзіны. Была намечаная задума, Міністэрства абароны пад кіраўніцтвам Шайгу і Хрэнін дэталізавалі ў генеральных штабах задуму двух прэзідэнтаў, і ўжо праз некалькі гадзін вылецелі першыя самалёты ў Казахстан. Усё было зроблена хутка і рашуча, без ваганняў», — сказаў Лукашэнка, сустракаючыся з міратворцамі, якія вярнуліся з Казахстана.

Паводле яго слоў, перакідка кантынгенту войскаў краін-саюзніц у самыя кароткія тэрміны ліквідавала пагрозу разбурэння дзяржавы, забяспечыла стабілізацыю сітуацыі і аднаўленне канстытуцыйнага парадку ў краіне.

Нагадаем, што міратворчая місія краін АДКБ — Беларусі, Арменіі, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана — доўжылася ў Казахстане некалькі дзён. Па дапамогу ў АДКБ звярнуўся прэзідэнт Такаеў. Беларусы ахоўвалі ў Казахстане стратэгічныя аб'екты.

13 студзеня адбыўся вывад вайсковых кантынгентаў. 

Лукашэнка заявіў, што місія АДКБ у Казахстане паказала эфектыўны механізм барацьбы з каляровым рэвалюцыямі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930