Знайсці
15.01.2022 / 21:59РусŁacБел

Кіеў: За кібератакай на Украіну стаяць хакеры, звязаныя з разведкай Беларусі

Намеснік сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Сяргей Дземядзюк заявіў, што за маштабнай кібератакай на Украіну стаіць хакерская група, звязаная з беларускай разведкай. Па яго словах, беларускія хакеры выкарыстоўвалі шкоднаснае праграмнае забеспячэнне, падобнае да таго, якое выкарыстоўвала група, звязаная з разведкай РФ.

Фота President.gov.ua.

Паводле яго слоў, за хакерскую атаку адказная група, вядомая як UNC1151. Яна была прыкрыццём для больш разбуральных дзеянняў за кулісамі, піша РБК-Украіна.

«Псаванне сайтаў была толькі прыкрыццём для больш разбуральных дзеянняў, якія адбываліся за кулісамі і наступствы якіх мы адчуем у найбліжэйшай будучыні», — заявіў Дземядзюк.

У ноч на 14 студзеня была здзейсненая найбуйнейшая за чатыры гады кібератака на Украіну, яна «паклала» шэраг урадавых сайтаў, а таксама партал дзяржаўных паслуг «Дія».

Служба бяспекі Украіны заявіла, што ёсць прыкметы датычнасці спецслужбаў Расіі да гэтай кібератакі.

«Бойцеся і чакайце горшага». Хакеры атакавалі ўкраінскія ўрадавыя сайты і партал дзяржпаслуг «Дія»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера