Знайсці
16.01.2022 / 08:55

На мяжы ГУБАЗіК затрымаў сына бізнэсмена Эдуарда Вайцяховіча, які ехаў на пахаванне бацькі

Ілля Вайцяховіч, 36-гадовы малодшы сын легендарнага беларускага бізнэсоўца з вёскі Камарова Эдуарда Вайцяховіча, ехаў на пахаванне бацькі з Рыгі і быў затрыманы ГУБАЗіКам проста на мяжы. Пра гэта паведамілі знаёмыя Іллі.

Ілля Вайцяховіч. Фота: Snezhana Zelcha.

Ілля Вайцяховіч спрабаваў уехаць у Беларусь 14 студзеня. Яго доўга не адпускалі беларускія памежнікі, а затым прыехалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа з Мінска і адвезлі мужчыну ў ізалятар на Акрэсціна.

Ілля затрымліваўся 12 жніўня 2020 года і атрымаў 15 сутак. Верагодна, ён знаходзіўся ў базе «Беспарадкі», якую вядзе МУС Беларусі. Туды ўносяць тых, хто затрымліваўся на пратэстах. Такіх людзей даглядаюць на мяжы асабліва пільна.

Затрыманы Вайцяховіч нібыта на падставе крымінальнага артыкула «прапаганда антыдзяржаўнай дзейнасці», пішуць СМІ.

Бацька затрыманага, вядомы беларускі бізнэсмен Эдуард Вайцяховіч, у 1995-м стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета 13-га склікання. У наступным годзе Вайцяховіч адным з першых падпісаўся за імпічмент Аляксандру Лукашэнку. У 2002 годзе на былым хутары Падкасцёлак Астравецкага раёна Вайцяховіч стварыў адну з першых у Беларусі аграсядзібаў. Таксама ён арганізаваў на радзіме фестываль «Камарова — кола дзён».

У жніўні 2020 года выступіў супраць гвалту. Прыватная крама, якой ён валодаў, некаторы час страйкавала.

Памёр бізнэсовец Эдуард Вайцяховіч

Памяці Эдуарда Вайцяховіча. «Чалавек, які зрабіў вёску Камарова і Нарачанскі рэгіён па-сапраўднаму еўрапейскімі»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31