Знайсці
16.01.2022 / 13:21РусŁacБел

У Асіповічах з-за моцнага пятнічнага ветру нахіліўся комін кацельні

Комін кацельні, які нахіліўся ў Асіповічах, меў у вышыню 41 метр і служыць для працы газавых катлоў кацельні №1 УКП ЖКГ. Верхнюю частку коміна ўчора дэмантавалі, паведамляе mchs.gov.by.

Дэмантаж часткі коміна. Фота: МНС Беларусі

15 студзеня ў 19:30 верхнюю частку трубы даўжынёй у 28 м дэмантавалі. Астатнюю частку будуць далей выкарыстоўваць па прызначэнні. Праца катлоў на газе (іх 5 з 7) спыненая, кацельня працуе на цвёрдым паліве.

Кацельня прызначаная для ацяплення і гарачага водазабеспячэння будынкаў раёна паўднёвай часткі горада. Адключэнняў ад ацяплення і гарачага водазабеспячэння з-за інцыдэнту, як паведамляюць, не было, пацярпелых таксама няма.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера