Знайсці
16.01.2022 / 21:10РусŁacБел

У Ірак вярнуліся 4000 бежанцаў, якія спрабавалі патрапіць у Еўрасаюз праз беларускую мяжу

Сёння падчас сустрэчы з міністрам замежных спраў Літвы Габрыелюсам Ландсбергісам лічбу вернутых з беларускай мяжы ў Ірак яе грамадзян назваў ягоны іракскі калега Фуад Хусэйн. Пра гэта паведамляе Інфармацыйнае агенцтва Ірака

Паводле кіраўніка МЗС Іраку, пры дапамозе краін Еўрасаюза атрымалася вярнуць на радзіму каля 4 тысяч іракцаў. Але некаторыя грамадзяне Ірака яшчэ знаходзяцца ў Літве і ўлады чакаюць іх добраахвотнага рашэння аб вяртанні на радзіму.

Ландсбергіс у сваю чаргу падкрэсліў, што Літва і Ірак працягнуць супрацоўнічаць у міграцыйных пытаннях. Ён нагадаў, што Ірак стаў першай дзяржавай, якая скасавала авіярэйсы ў Беларусь, што выкарыстоўваліся для арганізацыі нерэгулярнай міграцыі. Гэта стала важным фактарам пры супрацьстаянні гэтай міграцыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера