Знайсці
17.01.2022 / 13:08РусŁacБел

У Маскве абрабавалі ўдаву Градскага ў духу 90-х. Паліцыя падазрае інсцэніроўку

На выхадных пад Масквой абрабавалі ўдаву расійскага спевака Аляксандра Градскага. У яе скралі 100 млн рублёў — больш за мільён даляраў. Паліцыя не выключае, што гэта была інсцэніроўка.

Аляксандр Градскі і Марына Каташэнка. Фота: mk.ru 

Паводле слоў Марыны Каташэнка, удавы Градскага, у раёне вёскі Глаголева трое мужчын падстроілі ДТЗ з яе «Лексусам», падселі ў машыну, пачалі пагражаць зброяй і прымусілі ехаць дадому. Ёй загадалі папярэдзіць людзей, што знаходзіліся ў доме, каб яны сышлі. У доме ў той час была прыслуга.

Злачынцы забралі сто мільёнаў расійскіх рублёў наяўнымі (3,4 млн беларускімі), сказалі Каташэнка падкінуць іх да станцыі «Апрэлеўка». Там яны пераселі на белы «Мерседэс» і з'ехалі. Распачатая крымінальная справа па артыкуле «Разбой».

Але на думку паліцэйскіх, усё магло быць падстроена спецыяльна, каб не дзяліць грошы паміж наследнікамі, якіх цяпер пяцёра, уключаючы Марыну Каташэнка, паведамляе Mash.

На гэта паказвае шэраг прычын: па-першае, выкрадзеныя 100 млн наяўнымі проста ляжалі дома, грузілі іх доўга, і ўвесь гэты час жанчына нікому не паведамляла пра тое, што адбываецца.

Да таго ж у паліцыю яна звярнулася толькі праз чатыры гадзіны пасля рабавання і пасля кансультацыі з адвакатам.

Таксама ў паказаннях Каташэнкі і яе прыслугі ёсць нестыкоўкі.

***

Вядомы расійскі спявак і кампазітар Аляксандр Градскі памёр 28 лістапада ва ўзросце 72 гадоў. Ён быў тройчы жанаты, але апошнія 17 гадоў пражыў у грамадзянскім шлюбе з Марынай Каташэнка — украінскай мадэллю і актрысай, на 35 гадоў маладзейшай за яго. У іх нарадзілася двое дзяцей.

Ад трэцяга шлюбу з Вольгай Фартышавай у яго ёсць двое дарослых дзяцей — сын Данііл, бізнэсмен і музыкант, і дачка Марына, тэлевядучая і арт-менеджар.

Пасля смерці Градскага засталася вялікая спадчына, у тым ліку велізарная кватэра на Цвярской у цэнтры Масквы, раскошная кватэра на Масфільмаўскай вуліцы і загарадны дом.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера