Знайсці
17.01.2022 / 13:51РусŁacБел

У мінскім аэрапорце затрымалі грамадзяніна Арменіі, якога на радзіме вінавацяць у забойстве

Падчас праверкі дакументаў у пасажыраў рэйса Батумі — Мінск у Нацыянальным аэрапорце затрымалі грамадзяніна Арменіі. На радзіме ён абвінавачваецца ў забойстве, замаху на забойства і незаконным абыходжанні з агнястрэльнай зброяй.

Як паведамляе Памежны камітэт, супрацоўнік пагранкантролю заўважыў, што 24-гадовы армянін паказаў яму чужы пашпарт. Замежніка затрымалі да высвятлення асобы.

Пазней памежнікі высветлілі, што ў Арменіі жыхара Ерэвана абвінавачваюць у забойстве, замаху на забойства і незаконным набыцці і захоўванні агнястрэльнай зброі. У верасні 2021 года ён падчас спрэчкі ў рэстаране зрабіў 15 стрэлаў у свайго апанента і сяброў.

Памежны камітэт дадае, што цяпер вырашаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы за выкарыстанне падробленага дакумента (артыкул 380 КК) і наконт экстрадыцыі абвінавачанага.

У аэрапорце Мінска затрымалі экс-кіраўніка адміністрацыі Стаўрапаля

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера