Знайсці
17.01.2022 / 15:50

Згарнулі іншыя зніжкі для пенсіянераў. Як гандлёвыя сеткі ўводзяць сацыяльны дысконт

Ад сёння ў многіх крамах пачынае дзейнічаць зніжка на сацыяльна значныя тавары. Даведаліся, на якую максімальную суму можна закупіцца і якія акцыі зніклі з-за новаўвядзення.

Сацыяльная зніжка 10% даецца пенсіянерам, шматдзетным сем’ям, інвалідам, сем’ям, якія выхоўваюць дзіця-інваліда да 18 гадоў, тым, хто штомесяц атрымлівае адрасную сацдапамогу. Дзейнічае праграма да 30 чэрвеня.

Пад зніжку падпадаюць такія тавары, як бульба, яблыкі, хлеб, цукар, цвёрдыя сыры, малако, смятана, яйкі. Поўны спіс можна паглядзець тут

Максімальная сума, на якую можна набраць тавараў па сацыяльнай зніжцы, — 288 рублёў на месяц. Як нам патлумачылі ў «Гіпа», на столькі можна закупляцца ў кожнай гандлёвай сетцы асобна. То-бок, калі вы ходзіце, напрыклад, у «Еўраопт» і «Гіпа», то агулам можаце ўзяць прадуктаў з сацыяльнай зніжкай на 576 рублёў.

Такая зніжка даецца ў 16 гандлёвых сетках. Апроч згаданых, гэта, напрыклад, «Віталюр», «Санта», «Суседзі», «Белмаркет», «Дарорс», «Дабраном», «Карона», «Грын», «Белкаапсаюз», «Алмі».

У саміх крамах тавары, якія падпадаюць пад праграму, ніяк спецыяльна абазначацца не будуць. 

Правілы паўсюль аднолькавыя. Зніжка будзе давацца на касе. На цэнніках указаная цана без яе. На акцыённыя тавары зніжка дзейнічаць не будзе. З іншымі зніжкамі яна не суміруецца. Калі тавар з 10-працэнтнай зніжкай каштуе ніжэй сабекошту, то яго прададуць па сабекошце.

На дастаўку прадуктаў зніжка не распаўсюджваецца. 

Каб набываць тавары па «сацыяльных» цэнах, трэба мець карту крамы і пасведчанне ці даведку. Праграмай могуць карыстацца таксама блізкія сваякі і сацыяльныя работнікі. Але ім трэба мець дакументы, якія пацвярджаюць сваяцтва, а таксама пасведчанне і карту крамы таго чалавека, для якога яны закупляюцца. 

«Віталюр» дае сацыяльную зніжку па звычайнай дысконтнай картцы. У «Еўраопце» картку трэба замяніць па спецыяльную. Зробяць гэта на працягу трох дзён. «Санта» афармляе сацыяльную картку на працягу 14 дзён. А ў «Гіпа» і «Белмаркеце» са зніжкай давядзецца пачакаць даўжэй, картку для пенсіянераў тут будуць рэгістраваць да 21 дня.

Што цікава, некаторыя гандлёвыя сеткі згарнулі ўласныя сацыяльныя праграмы. У «Віталюры» раней для шматдзетных і пенсіянераў была зніжка 3% да 15 гадзін дня ўвесь тыдзень і 7% — па панядзелках. Ад сумы чэка яна не залежала. Цяпер гэтых зніжак у краме няма.

Сетка «Санта» для ўразлівых груп па панядзелках да 15 гадзін давала зніжку 5%, у астатнія будныя дні ў гэты час — 3%. Пару дзён таму праграму закрылі.

Чытайце таксама:

Замест італьянскіх чэры — таматы з Арменіі. Ці зніклі з крамаў прадукты, якія трапілі пад контрсанкцыі?

«Робінгуды запаволяць інфляцыю для бедных, але разгоняць для астатніх». Рытэйл каментуе ініцыятыву МАРГ аб зніжках

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31