Знайсці
17.01.2022 / 17:23РусŁacБел

На Ашмяншчыне адбылася аварыя, загінуў чалавек

Аварыя адбылася сёння каля 12.40 на 32 кіламетры аўтадарогі «Гоза-Астравец-Ашмяны». 26-гадовая дзяўчына на «Ладзе» не справілася з кіраваннем і заехала ў дарожную агароджу, паведамляе Следчы камітэт.

Фота з месца здарэння.

Падчас ДТЗ у аўто было тры пасажыры. Адзін з іх, 31-гадовы жыхар Міншчыны, атрымаў цяжкія пашкоджанні, ад якіх памёр у бальніцы. Двум пасажырам аказалі медыцынскую дапамогу, але шпіталізаваць іх не сталі.

Узбуджаная крымінальная справа ў дачыненні кіроўцы па частцы 2 артыкула 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула смерць чалавека).

 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930