Знайсці
17.01.2022 / 21:31РусŁacБел

У спісе на ліквідацыю апынуліся яшчэ 17 грамадскіх арганізацый 

У бліжэйшыя два тыдні ў Мінску пройдуць 17 судовых пасяджэнняў па ліквідацыі грамадскіх арганізацый. Пераважна гэта спартыўныя і моладзевыя аб'яднанні.Такія звесткі з'явіліся на сайце Мінскага гарадскога суда. 

18 студзеня будуць разглядаць ліквідацыю клуба змяшаных адзінаборстваў «Фенікс». 21 студзеня — моладзевых грамадскіх аб'яднанняў «Дабрадзей» (дабрачынная арганізацыя), «Дыханне танца», спартыўнага моладзевага грамадскага аб'яднання «Адзінаборац».

25 студзеня суды зоймуцца спартыўнымі і экалагічнымі аб'яднаннямі — «Спартыўным клубам амерыканскага футбола», спартыўным клубам «Метспорт-лідар» (спецыялізуюцца на спартыўным кіданні нажоў), моладзевай экалагічнай ініцыятывай «Белая Русь», «Клубам заўзятараў футбольнага клуба Партызан «12 гулец», грамадскім аб'яднаннем «Хакейны клуб «Дынаміт».

28 студзеня Мінскі гарадскі суд разгледзіць закрыццё моладзевых грамадскіх аб'яднанняў «Спорт-карт-Расінг», «Авангард» (арганізацыя культурных, спартыўных і адукацыйных мерапрыемстваў для моладзі), «Спартыўны клуб «Самурай» (школа каратэ), моладзевых спартыўных грамадскіх аб'яднанняў «Вертыкаль» і «Экстрым груп».

1 лютага могуць быць ліквідаваныя моладзевыя спартыўныя арганізацыі — «Індустрыя спорту», «Спартыўны клуб «Мангуст» (школа каратэ), Мінскае моладзевае грамадскае аб'яднанне «Федэрацыя ніхон сётакан каратэ-до».

Гэта працяг шырокамаштабнай ліквідацыйнай кампаніі, накіраванай супраць структур грамадзянскай супольнасці Беларусі, якая няспынна ідзе з ліпеня 2021 года. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930