Знайсці
17.01.2022 / 22:40РусŁacБел

Інданезія перанясе сталіцу і назаве яе Нусантарай

Пра намер перанесці сталіцу было абвешчана яшчэ ў 2019 годзе, але назву абралі толькі цяпер. Нусантара ў перакладзе азначае «архіпелаг».

Новая сталіца Інданезіі будзе размяшчацца на паўднёвым усходзе вострава Калімантан.

Пра тое, што яе вырашылі назваць Нусантарай, што ў перакладзе азначае «архіпелаг», паведаміў інданезійскі міністр планавання нацыянальнага развіцця Сухарса Монаарфа.

Такая назва, па словах міністра, была абраная, бо яе ўжо нібыта даўно ведаюць у свеце. Акрамя таго, такая назва простая і характарызуе Інданезію як архіпелаг.

Сапраўды, слова «Нусантара» хоць і не агульнапашыранае, але вядомае прынамсі людзям, якія ведаюць Інданезію і яе гісторыю хоць бы больш-менш глыбока. Гэты тэрмін у сярэднявечнай яванскай літаратуры азначаў тэрыторыю, якая ўваходзіла ў склад імперыі Маджапахіт з цэнтрам на востраве Ява. А цяпер гэта паэтычная назва Інданезіі (архіпелаг, Радзіма).

Прэзідэнт Інданезіі Джока Відода ў 2019 годзе абвясціў, што сталіцу перанясуць з Джакарты, бо горад, па-першае, перанаселены, а па-другое, з-за свайго становішча блізка пры моры пастаянна затапліваецца. Тым не менш, Джакарта, у якой жыве больш за 10 млн чалавек, застанецца дзелавым і эканамічным цэнтрам Інданезіі.

З перанаселенасцю Джакарты сапраўды вялікая праблема. Кампанія Uber публікавала даследаванне, згодна з якім у Джакарце аўтамабілісты праводзяць у корках 22 дні ў годзе — гэта самы высокі паказчык у Азіі.

Будаўніцтва новай сталіцы планавалі пачаць у 2020 годзе, аднак праект быў адкладзены з-за пандэміі COVID-19. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930