Знайсці
18.01.2022 / 09:34РусŁacБел

Барыс Грызлоў назваў галоўны прыярытэт на пасадзе пасла ў Беларусі

Новы пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў паведаміў, што лічыць сваім галоўным прыярытэтам на гэтай пасадзе працяг шматпланавай інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы.

Фота ria.ru

«Прыярытэты ў працы пасла вызначаюцца задачамі, якія ў адпаведнасці з канстытуцыяй і ставіць прэзідэнт Расійскай Федэрацыі. Галоўны прыярытэт — працяг нашай шматпланавай інтэграцыі ў рамках паступальнага выканання Дагавора аб Саюзнай дзяржаве ад 1999 года, паслядоўнае збліжэнне ў рамках Саюзнай дзяржавы на прынцыпах суверэннай роўнасці, добраахвотнасці і добрасумленнага выканання ўзаемных абавязацельстваў», — заявіў ён ТАСС у сваім першым інтэрв'ю пасля прызначэння на дыпламатычную пасаду.

Паводле слоў Грызлова, ключавая мэта інтэграцыі — павысіць дастатак, забяспечыць годны ўзровень і якасць жыцця расіян і беларусаў.

«Расійская Федэрацыя з'яўляецца галоўным дзелавым партнёрам Рэспублікі Беларусь, забяспечваючы амаль палову знешнегандлёвага абароту Рэспублікі. Умацаванне агульнай эканамічнай прасторы, пабудова паўнавартаснага эканамічнага суверэнітэту Саюзнай дзяржавы дзеля дабрабыту і росквіту нашых народаў — у гэтым бачым стратэгічна важныя і патрэбныя людзям задачы для абедзвюх краін», — дадаў ён.

Пасол адзначыў, што асаблівы характар міждзяржаўных адносін дазваляе распаўсюджваць на Беларусь шэраг прэферэнцый, у іх ліку «камфортныя цэны на расійскія энерганосьбіты, ільготныя ўмовы крэдытавання, спрошчаны доступ на расійскі рынак беларускай прадукцыі». Таксама рэалізуюцца сумесныя маштабныя праекты ў сферах энергетыкі, транспарту і прамысловасці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930