Знайсці
18.01.2022 / 10:02РусŁacБел

Другі энергаблок БелАЭС можа запрацаваць у лютым-сакавіку

Другі энергаблок Беларускай АЭС плануецца запусціць у канцы лютага — пачатку сакавіка, паведаміла ТАСС са спасылкай на гендырэктара «Расатама» Аляксея Ліхачова.

«Калегі чакаюць дазволу на выхад на мінімальны кантраляваны ўзровень. Дзесьці ў канцы лютага — пачатку сакавіка будзе энергапуск, выхад на 250-300 МВт і падключэнне да сеткі», — сказаў Ліхачоў.

Ліцэнзію на запуск другога энергаблока БелАЭС атрымала 22 снежня, першы энергаблок быў урачыста пушчаны ў лістападзе 2020 года.

Таксама ў снежні было ўзнятае пытанне аб будаўніцтве яшчэ адной АЭС, але ў іншым рэгіёне Беларусі.

Прэм'ер краіны Раман Галоўчанка заяўляў, што з дапамогай двух энергаблокаў БелАЭС краіна зможа замяшчаць каля 4,5 млрд кубаметраў газу ў год. Цяпер АЭС вырабляе 25% ад агульнай колькасці электраэнергіі ў краіне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930