Знайсці
18.01.2022 / 10:55РусŁacБел

Сёння суд над журналістам Аляксандрам Івуліным доўжыўся 10 хвілін 

Меркавалася, што сёння будуць спрэчкі бакоў, але іх не адбылося. Пасяджэнне па справе журналіста доўжылася менш за 10 хвілін.

Суддзя задала пытанні аб супрацоўніцтве журналіста са спартыўным выданнем «Трыбуна» — Івулін адказаў, што не працуе там з канца 2020 года.

Таксама журналіст па парадзе суддзі папрасіў вярнуць канфіскаваныя рэчы: ноўтбук і тэлефон.

Суд над Аляксандрам Івуліным працягнецца заўтра.

Вядомаму спартыўнаму журналісту, блогеру і футбалісту «Крумкачоў» інкрымінуюць «арганізацыю і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342). Ён быў затрыманы 3 чэрвеня.

«Доўга і ўпарта парушаў грамадскі спакой»: пачаўся суд над журналістам Аляксандрам Івуліным

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера