Знайсці
18.01.2022 / 11:43РусŁacБел

Страляніна на граніцы: парушальнікі спрабавалі збегчы і наехалі на вайскоўца, сілавікі адкрылі агонь

Сёння ноччу ў памежнай паласе каля мяжы з Украінай памежны нарад заўважыў аўтамабіль «Аўдзі», які ехаў у напрамку мяжы па-за аўтамабільнымі дарогамі, паведамляе Памежны камітэт.

Фота ДПК

Памежнікі падалі знак спыніцца, аднак кіроўца не выканаў патрабаванне. Акрамя таго, пры спробе схавацца ён здзейсніў наезд на памежніка.

У адказ памежны нарад зрабіў папераджальныя стрэлы ў паветра і па колах аўтамабіля. Зламыснікі спрабавалі з'ехаць, але былі затрыманыя. Гэта былі двое грамадзян Беларусі.

Вайскоўцу аказаная медыцынская дапамога ў Пінскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера