Знайсці
18.01.2022 / 13:34РусŁacБел

Для жыхара Наваполацка, які раскідаў «вожыкаў» на дарозе, пракурор патрабуе 11 гадоў калоніі

У судзе Полацкага раёна працягваецца разгляд крымінальнай справы наваполацкага рамесніка Руслана Слуцкага. Яго вінавацць у замаху на прывядзенне ў непрыдатнасць чыгуначных шляхоў зносін (ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 309 КК), а таксама акце тэрарызму (ч. 1 арт. 289 КК), паведамляе mediazona.by.

Фота з сацыяльных сетак

Разгляд справы пачаўся 13 снежня. Паводле абвінавачвання, 14 лістапада 2020 года ён на 122-123 кіламетры дарогі Р-20 «раскідаў на паласе руху не менш за 12 самаробных «вожыкаў» і металічных шыпоў, дакладна ведаючы пра групу аўтамабіляў, якія рухаюцца па названай дарозе, што ўдзельнічалі ў патрыятычным аўтапрабегу «За адзіную Беларусь».

У выніку такіх дзеянняў чатыры аўтамабілі, якія ўдзельнічалі ў прабегу, пракалолі шыны.

Па версіі абвінавачвання, агульны памер нанесенай шкоды склаў 63 рублі і 51 капейку. Аднак пацярпелымі па справе прызнаныя больш за 70 удзельнікаў аўтапрабегу, у тым ліку чалавек з прозвішчам Азаронак.

Таксама, па версіі следства, у ноч на 28 кастрычніка 2020 года Слуцкі з дапамогай дроту паспрабаваў пашкодзіць сістэму сігналізацыі на 647 кіламетры трэцяга чыгуначнага пуці ў Полацкім раёне, аднак не змог давесці пачатае да канца, бо яму не хапіла закладных вінтоў і самога дроту.

Па прад'яўленых абвінавачваннях Слуцкі прызнаў віну часткова. У першы дзень разбору ў судзе апыталі 12 пацярпелых, з якіх ні адзін не запатрабаваў кампенсацыі маральнай шкоды.

У судзе пацярпелыя распавялі, што два аўтамабілі, якія наехалі на «вожыкі», належалі мясцовым рэгіянальным СМІ, а яшчэ адзін — аднаму з кіраўнікоў грамадскай арганізацыі «Патрыёты Беларусі».

 Слуцкага затрымалі 20 студзеня 2021 года, а 23 студзеня рамесніка заключылі пад варту.

Да паведамлення міліцыі было далучанае відэа, у якім затрыманы распавядаў пра тое, як здзейсніў злачынства.

«Падрыхтаваў металічныя шыпы, «вожыкі» у просты люд, з мэтай, як бы нашкодзіць. Ну, калі гэтыя аўтапрабегі праходзяць. Ну, даведаўся, [што] у нас у Наваполацку будзе праходзіць. Усе ўзяў з сабой іх, загадзя нарыхтаваныя. Калі калона кранулася ўжо, наперад з'ехаў, там не памятаю ўжо, наколькі. Усё, выкінуў іх, атрымліваецца, з машыны, і паехаў дадому», — казаў ён на камеру.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930