Знайсці
18.01.2022 / 16:48

У парламенце Францыі прайшлі слуханні па Беларусі. Прынятая рэзалюцыя з асуджэннем рэжыму Лукашэнкі

Учора ў Нацыянальным сходзе Францыі прайшлі слуханні па Беларусі, у якіх прымаў удзелу кіраўнік МЗС Жан-Іў Ле Дрыян. З 1 студзеня 2022 года Францыя на шэсць месяцаў стала старшынёй Рады Еўрасаюза, таму гэтая краіна будзе ў бліжэйшым паўгоддзі шмат у чым вызначаць акцэнты яго знешняй палітыкі.

Будынак Нацыянальнага схода Францыі. Фота: TTstudio / depositphotos.com

Як піша ў сваім тэлеграм-канале аналітык Аляксандр Фрыдман, у выніку слуханняў была прынятая рэзкая рэзалюцыя з асуджэннем рэжыму Лукашэнкі, а сам міністр Ле Дрыян зрабіў шэраг прынцыповых заяў:

1. Парыж патрабуе вызвалення журналістаў і палітычных зняволеных: «Пакуль працягваюцца рэпрэсіі і ідзе задушэнне грамадзянскай супольнасці, ніякага дыялогу з Лукашэнкам быць не можа»;

2. Нелегітымнасць Лукашэнкі не з'яўляецца прадметам абмеркавання: «Аб прызнанні уладаў не можа быць гаворкі да тых часоў, пакуль у Беларусі не будуць арганізаваныя новыя свабодныя і празрыстыя выбары пад эгідай АБСЕ».

3. ЕС гатовы ўзмацніць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, але канкрэтныя рашэнні будуць прымацца ў залежнасці ад развіцця сітуацыі;

4. Ад будучага канстытуцыйнага рэферэндуму ў Беларусі Парыж нічога добрага не чакае: Ле Дрыян мяркуе, што гэты рэферэндум «несумненна» пройдзе ў стылі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31