Знайсці
18.01.2022 / 21:41

Новым спікерам Еўрапарламента стала дэпутатка з Мальты

Сёння адбыліся выбары старшыні Еўрапарламента. У канкурэнцыі трох кандыдатаў перамагла мальтыйка Раберта Метсола, якая прадстаўляе Еўрапейскую народную партыю, паведаміла прэс-служба Еўрапарламента.

Метсола ўпэўнена перамагла ў першым туры, за яе прагаласавалі 458 з 616 еўрадэпутатаў, якія ўдзельнічалі ў галасаванні. Канкурэнтамі яе былі Алісаў Ба Кунке са Швецыі і Сыру Рэга з Іспаніі. Косма Залатоўскі ад Польшчы, які выстаўляўся спярша, зняў сваю кандыдатуру.

Метсола стала першай жанчынай на чале Еўрапарламента за два дзесяцігоддзі. Апошні раз да гэтага ў 1999—2002 гадах спікеркай была францужанка Ніколь Фантэн. У свае 43 гады яна самы малады спікер у гісторыі гэтага прадстаўнічага органа.

Да сённяшняга дня мальтыйка была першым намеснікам кіраўніка Еўрапарламента, а пасля смерці 11 студзеня ранейшага спікера Давіда Сасолі тыдзень выконвала абавязкі старшыні.

Метсола займае прынцыповую пазіцыю па сітуацыі ў Беларусі. Яна была адной з ініцыятарак першай рэзалюцыі Еўрапарламента па беларускім пытанні, прынятай у 2020 годзе, і актыўна падтрымлівае беларускі дэмакратычны рух.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31