Знайсці
18.01.2022 / 22:10РусŁacБел

Мужчына з Круглага зняў жудасныя ўмовы ў раённай бальніцы і мусіў за гэта каяцца на міліцэйскую камеру

Магілёўскія сілавікі апублікавалі ў сваім тэлеграм-канале пакаяннае відэа з мясцовым жыхаром Сяргеем Ляшкевічам, паведамляе мясцовы канал MAYDAY.TEAM. Віна мужчыны — што ён запісаў на відэа жахлівыя пабытовыя ўмовы раённай бальніцы і пераслаў паглядзець сябру. 

Ляшкевіч расказаў, што ў пачатку студзеня гэтага года ляжаў у Круглянскай цэнтральнай раённай бальніцы ў інфекцыйным аддзяленні. Сем гадоў памяшканні былі закансерваваныя, а цяпер зноў адкрытыя, калі з'явілася патрэба ў новых ложках.

Пабытовыя ўмовы там былі жахлівыя. Ляшкевіч вырашыў іх зняць на камеру, пасля чаго адправіў відэа свайму сябру ў Германію. Пазней відэа было выкарыстана ў відэароліку аднаго з Youtube-каналаў, прызнаных «экстрэмісцкімі».

Ляшкевіч у «пакаянным» відэа заяўляе, што з'яўлення відэа менавіта там не чакаў, увогуле падтрымлівае лекараў і нават абяцаў аказаць дапамогу інфекцыйнаму аддзяленню.

Негатыўныя факты, паказаныя Сяргеем Ляшкевічам у знятым у бальніцы відэа, такія:

  •  драўляныя збуцвелыя вокны прадзімае вецер;
  •  электраправодка вельмі старая;
  •  сцены абадраныя;
  •  з разетак тырчыць нешта незразумелае;
  •  тэмпература ў санвузле ўсяго толькі + 14;
  •  дзверы на вуліцу знаходзяцца проста побач з палатай.

Праўдзівасці знятых фактаў сілавікі не адмаўляюць, чалавек фактычна пацярпеў толькі за тое, што іх задакументаваў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера