Знайсці
18.01.2022 / 23:54

Дзярждэпартамент ЗША пра расійска-беларускія вучэнні: Гэта надзвычай небяспечна

На брыфінгу ў Дзярждэпартаменце ЗША ў аўторак 18 студзеня абмяркоўваўся факт прыбыцця расійскіх войскаў у Беларусь у мінулыя выходныя. У Дзярждэпе назвалі будучую сумесную праверку сілаў рэагавання Беларусі і Расіі дэманстрацыяй сілы.

«Гэта не вучэнні і не звычайнае перамяшчэнне войскаў. Гэта дэманстрацыя сілы, закліканая стварыць ілжывыя падставы для крызісу, паколькі Расія плануе магчымае ўварванне. І давайце праяснім: гэта надзвычай небяспечна. Цяпер мы знаходзімся на этапе, калі Расія можа ў любы момант пачаць атаку на Украіну»,

— гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Паведамляецца таксама, што раніцай 18 студзеня адбылася размова дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена і кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Лаўрова. Яны дамовіліся аб сустрэчы ў Жэневе пасля таго, як Блінкен правядзе перамовы ў Кіеве і Берліне.

Візіт Блінкена ў Кіеў запланаваны на сераду 19 студзеня. А ў чацвер амерыканскі дзяржсакратар сустрэнецца ў Берліне з прадстаўнікамі ўрада Германіі.

Расійскія войскі пачалі прыбываць у Беларусь у мінулыя выходныя ў рамках маштабнай праверкі сілаў рэагавання. 17 студзеня Лукашэнка анансаваў правядзенне вучэнняў «Саюзная рашучасць», у рамках якіх расійскія і беларускія войскі сумесна адпрацуюць супрацьстаянне Польшчы, Украіне і краінам Балтыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31