Знайсці
21.01.2022 / 17:55РусŁacБел

У Расіі прагназуюць, што вайна з Украінай абрыне іх рубель на 20%. А што будзе з беларускім?

Аналітыкі падлічылі, што калі адбудзецца ваенная эскалацыя ва Украіне і супраць Расіі ўвядуць санкцыі, то расійскі рубель упадзе на 20%. Што тады чакае беларускую валюту? Ёсць два варыянты, і абодва кепскія.

Дапусцім, што прагноз аналітыкаў «Рэнесанс Капітала», прыведзены вышэй, праўдзівы. Эканаміст BEROC Леў Львоўскі нагадвае, што наш рубель моцна залежыць ад расійскага.

«Расія для нас самы галоўны гандлёвы партнёр, на яе прыпадае 50% нашага знешняга гандлю. Адпаведна, калі курс расійскага рубля моцна змяняецца і няма нейкіх асобных фактараў, якія дзейнічаюць на Беларусь у процівагу, то беларускі рубель будзе ісці за ім», — кажа эканаміст.

Калі эскалацыя здарыцца і Беларусь будзе замяшаная ў ваенным канфлікце, то ўсе негатыўныя эфекты падвояцца ці патрояцца, мяркуе Львоўскі. 

«Санкцыі, якія закрануць Расію, закрануць і Беларусь. Украіна як важны гандлёвы партнёр, для нас можа адпасці. Гэта будзе нашмат больш сур’ёзна, чым усе санкцыі, аб’яўленыя дагэтуль».

Пра тое, што ўсё залежыць ад паводзін Беларусі ў магчымым канфлікце, кажа і старшы аналітык «Альпары Еўразія» Вадзім Іосуб. Ён разважае пра два сцэнарыі:

«Першай рэакцыяй на такое развіццё падзей было б тое, што даляр і еўра адносна беларускага рубля выраслі б на 10%, і на столькі ж адносна яго ўпаў бы расійскі рубель. Тады гэта проста ваганні на замежных рынках, кошык істотна не мяняецца.

Гэтая версія ўлічвае, што ўзброены канфлікт не закранае Беларусь. Тут узнікае «але». Мы памятаем заявы беларускага боку аб падтрымцы Расіі. Калі ўмоўна пачынаецца канфлікт і Беларусь з’яўляецца непасрэднім удзельнікам, тады рост замежнай валюты да беларускага рубля будзе такі ж, як у Расіі».

Але да агучанага прагнозу ў 20% ён ставіцца скептычна.

«Гэтыя разважанні вельмі лагодныя і не ўлічваюць усе санкцыі ў фінансавай сферы, якія імгненна могуць быць прынятыя да Расіі ў выпадку эскалацыі канфлікту.

Абмяркоўваўлася магчымае адключэнне Расіі ад SWIFT, але кансэсусу паміж Амерыкай і Еўропай наконт такой меры няма. Але Амерыка можа самастойна адключыць расійскія банкі і іншыя суб’екты ад даляравых плацяжоў.

У гэтым выпадку немагчыма будзе праводзіць аперацыі з далярамі — нават купляць іх за рублі на ўнутраным рынку. Курсу проста не будзе, бо даляравага рынку не будзе. Можа быць чорны рынак наяўнага даляра, але пра курс на ім бессэнсоўна гадаць — ён можа вырасці і на 20%, а можа і на 200%.

Калі Беларусь будзе ўцягнутая ў аперацыю, то і да яе будуць прымененыя такія ж санкцыі».

Чытайце таксама:

Чаго хоча Расія і якім будзе вялікае ўварванне РФ ва Украіну. Апублікаваныя сцэнары

Колькі грошай Расія дала Лукашэнку, пачынаючы з 2020-га? Спойлер: нашмат больш, чым вы думаеце

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930