Знайсці
25.01.2022 / 17:00РусŁacБел

Памёр Ігар Данілаў, заснавальнік газеты «Гастраном»

25 студзеня стала вядома, што памёр медыяменеджар Ігар Данілаў, яму было 57 гадоў. Створаны ім у 1990-я «Гастраном» быў адным з нямногіх паспяховых медыябізнэсаў у Беларусі. 

Таксама Ігар Данілаў кіраваў конкурсам «Прадукт года», у апошні час развіваў экалагічна-гастранамічны праект Slow Food, паведамляе «Салідарнасць».

«З Ігарам Данілавым мы пазнаёміліся даўно. Тады ён быў рэдактарам газеты «Гастраном», і я нават пісала для яго нейкія матэрыялы пра кухні розных краін, дзе мне давялося пабываць, — піша журналістка Надзея Суслава. — Потым перасякаліся шмат разоў — і на фестывалі «Мотальскія прысмакі», і падчас кулінарных экспедыцый, і на розных пасяджэннях… Размаўлялі, спрачаліся, абмяркоўвалі… І раптам — як абухом па галаве: пайшоў, памёр, больш няма. Ігар быў гурманам і эпікурэйцам. Спадзяюся, на тым свеце, калі ён існуе, яго пачастуюць амброзіяй і нектарам…»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930