Знайсці
27.01.2022 / 10:59РусŁacБел

Naviny.by перазапусцілі тэлеграм-канал. Цяпер ён называецца «Позірк. Навіны з Беларусі»

«Нічога не мяняецца, акрамя назвы». Тэлеграм-канал выдання Naviny.by перайменавалі ў «Позірк. Навіны з Беларусі».

На канале напісалі, што гэта «не рэйдэрскі захоп тэлеграм-канала»: каналам кіруе каманда з людзей, якія знаходзяцца па-за Беларуссю і «прывыклі працаваць па канонах сапраўднай, а не сервільнай журналістыкі».

«Увогуле, нічога не мяняецца. Акрамя аднаго — назвы. Цяпер яна адлюстроўвае ўсё тое, чым славіліся старыя добрыя «Навіны», — абвясцілі ў тэлеграм-канале.

БелаПАН — найстарэйшая недзяржаўная інфармацыйнае агенцтва ў Беларусі. Яно было заснаванае 19 лістапада 1991 года Алесем Ліпаем і паплечнікамі. Увесну 2002 года запрацавала інтэрнет-газета Navіny.by.

У студзені 2021 года ў рэдакцыі прайшоў ператрус у рамках справы затрыманага былога намесніка гендырэктара Андрэя Аляксандрава.

18 жніўня 2021 года былі затрыманыя дырэктар і галоўны рэдактар агенцтва Ірына Леўшына і былы гендырэктар Дзмітрый Наважылаў.

12 лістапада 2021 КДБ прызнаў БелаПАН экстрэмісцкім фармаваннем, а Ірыну Леўшыну і Дзмітрыя Наважылава абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання». З таго часу сайт і Telegram-канал не абнаўляліся. 

«Трапіўшы ў гістарычную мясарубку, мы не сталі фаршам». Найстарэйшаму незалежнаму агенцтву навін «БелаПАН» — 30 гадоў

Дзве найлепшыя рэдактаркі Беларусі зноў за кратамі. Паглядзіце, што яны казалі пра журналістыку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930