Знайсці
02.02.2022 / 19:42РусŁacБел

Дом як лес. Незвычайны праект прыватнага дома пад Варшавай атрымаў сусветнае прызнанне

Будынак у сасновым бары пад Варшавай: гэты праект перамог на прэстыжным сусветным конкурсе The International Design Awards. 

Гэтае і астатнія фоты: 81wawpl.com.

Аўтарам праекта з архітэктурнай студыі 81.waw.pl дасталася не самая простая задача. Яны павінны былі збудаваць дом на вельмі доўгай, але ж і вельмі вузкай палосцы. Інвестар жадаў, каб новы будынак добра спалучаўся з хваёвым лесам, у якім выдзелены ўчастак, і каб гармонія краявіду не была парушаная, піша onet.pl.

У выніку атрымаўся манументальны дом, падзелены на асобныя часткі ў форме паралелепіпедаў. Там, дзе часткі дома спалучаюцца адна з адной, архітэктары пасадзілі вокны. Каб яшчэ лепш упісаць дом у навакольнае асяроддзе, большую частку фасада ашалявалі гладкім дрэвам, а астатнюю частку фасада пакрылі шэрай тынкоўкай.

На франтальным фасадзе, як і з боку гаража, акон няма, таму з гэтых бакоў будынак выглядае вельмі футурыстычна. Але ж задняя частка дома робіць зусім іншае ўражанне. Там архітэктары размясцілі шмат акон і прасторную тэрасу з прыгожым відам на сад.

Калі чалавек уваходзіць у дом, ён аказваецца ў прасторнай двухпавярховай зале, што прылягае да ўнутранага дворыка. Астатнія сцены цалкам зашклёныя, што дазваляе добра асвятліць гэтую частку дома.

Як лічыць архітэктарка Анна Пашкоўска-Грудзёнж, адна з аўтараў праекта, вялікія вокны ствараюць цудоўную гармонію паміж інтэр’ерам дома і лесам вакол будынка, а таксама паказваюць, як чалавек можа жыць у цеснай сувязі з прыродай.

Выдзяленне ўчасткаў для будаўніцтва ў лясах — звыклая справа для многіх краін. У Беларусі, аднак, такое дазваляецца толькі ў выключных выпадках.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930