Знайсці
03.02.2022 / 11:08РусŁacБел

«Белтэхагляд»: Сістэма фотафіксацыі гатовая да масавага кантролю за тэхаглядам

З 1 сакавіка 2021 года ў Беларусі набыў моц абноўлены КаАП, які прадугледжвае магчымасць фота-і відэафіксацыі правапарушэнняў у сферы дзяржтэхагляду. Сістэма, якая забяспечвае кантроль гэтых парушэнняў, у тым годзе так і не запрацавала, але цяпер цалкам гатовая, піша Zerkalo.io.

Фота pinsk.eu

На сённяшні момант усе тэхнічныя нюансы вырашаныя, сістэма фотафіксацыі гатовая да работ па масавым кантролі за парушэннямі ПДР.

У адпаведнасці з ч. 4 арт. 18. 11 КаАП, кіраванне транспартным сродкам, у дачыненні да якога не выдадзены дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, калі ўласнікам (уладальнікам) аўто з'яўляецца фізічная асоба, цягне накладанне штрафу ў памеры да трох базавых велічынь. Частка 5 гэтага ж артыкула прадугледжвае накладанне штрафу на індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычную асобу ў памеры да дзесяці базавых велічынь.

Нагадаем, пасля прыняцця новага КаАП з'явіліся чуткі, што штрафы за няпройдзены тэхагляд пачнуць дасылаць па пошце ўжо з 1 сакавіка, што выклікала небывалы ажыятаж на станцыях дыягностыкі. Аднак норма ў 2021 годзе так і не запрацавала: ДАІ і іншым зацікаўленым спатрэбіўся час, каб наладзіць працу сістэмы.

Цяпер жа камеры будуць фіксаваць нумары аўтамабіляў, звяраць звесткі з базай, і калі машыны ў спісе тых, хто прайшоў тэхагляд, не будзе, уласніку прыйдзе «ліст шчасця».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера