Знайсці
03.02.2022 / 15:12РусŁacБел

Чай падаражаў амаль на 40%, гародніна не адстае. Як змяніліся цэны на прадукты за апошнія месяцы?

У канцы студзеня ўлады пачалі рэгуляваць цэны на імпартныя гародніну і яблыкі. Гэта ў дадатак да таго, што некаторыя сацыяльна значныя прадукты і так пад кантролем. Паглядзелі, як змяніліся цэны за апошнія два месяцы. 

Параўноўваем з сітуацыяй на пачатку снежня. Найбольш заўважны скачок цэн на гародніну.

Айчынная цыбуля і буракі падаражэлі на 30% і 18% адпаведна. Морква стала каштаваць болей на 34%.

Цэны на 3 лютага 2022-га. Ранейшыя цэны па асобных пазіцыях мы фіксавалі таксама па «Е-дастаўцы»

Беларускай капусты ў гэтай краме ў продажы няма (хаця днямі прэм'ер Раман Галоўчанка казаў, што у нас няма дэфіцыту ўласнай гародніны). Толькі расійская па 2,99 рубля. Гэта ў паўтара раза даражэй, чым было на пачатку снежня.

Затое бульба стала таннейшая — кіло прадаюць за 1,38 рубля (гэта на 11 капеек менш, чым два месяцы таму).

Заўважна прыбавілі ў цане агуркі — плюс 73%, таматы — плюс 33%. Часнык стаў даражэйшым на 25%. Настолькі ж падскочылі ў цане яблыкі. Салодкі перац цяпер каштуе 8,99 рубля (плюс 29%).

Цэны на крупы практычна не змяніліся. Асобныя, напрыклад, грэчка і рыс, нават патаннелі на некалькі капеек. Цэны на малочныя прадукты таксама засталіся амаль такімі ж (толькі сыр прыбавіў 7%). Беларускае дзіцячае харчаванне прадаецца па тых жа цэнах, што і два месяцы таму.

Крыху менш стала каштаваць свініна. Так, грудзінка прадаецца па 11,69 за кіло (мінус 4%). Птушка ў цане прыбавіла, але нязначна, усяго 2%. А вось ялавічына падаражэла на 13%.

Марожаная рыба (мы бралі для параўнання мінтай) стала каштаваць больш на 5%.

Што істотна падаражэла, дык гэта чай. Сто грамаў ліставога цяпер каштуе 2,45 рубля — гэта плюс 38% у цане. 

Чытайце па тэме:

Урад патлумачыў, чаму стаў рэгуляваць цэны на яблыкі

Замест італьянскіх чэры — таматы з Арменіі. Ці зніклі з крамаў прадукты, якія трапілі пад контрсанкцыі?

Стала вядома, каму і на якія тавары дадуць зніжку гандлёвыя цэнтры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930