Знайсці
04.02.2022 / 11:17

«Сказалі, што калі не вярну грошы, будзе крыміналка». Мінчук расказаў пра пастку, у якую могуць трапіць бацькі з дзецьмі за мяжой

Жыццёвым кейсам падзяліўся наш чытач. За мяжой ён працягваў плаціць падаткі ў Беларусі і атрымліваць дапамогу на дзяцей. Аказалася, грошы ён мусіць вярнуць, інакш — крыміналка.

Мужчына (наш чытач папрасіў захаваць ананімнасць) з’ехаў з Беларусі ў лістападзе 2021 года. Але працягваў працаваць дыстанцыйна на беларускую кампанію і плаціць падаткі. У студзені ён звольніўся.

Дапамогу на дзяцей (сям’я выхоўвае малых двух і пяці год) мінчук атрымліваў за лістапад і снежань. Пасля звальнення — не. Але вырашыў перастрахавацца і ўдакладніць, ці не парушыў чаго.

«Нам пацвердзілі ў цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва: так, заводзім крымінальныя справы, калі чалавек выехаў і атрымліваў дапамогу.

Калі прыводзіўся аргумент, што я працягваў плаціць падаткі ў Беларусі, адказалі: гэта не мае ніякага значэння. З моманту, калі вы перасеклі мяжу, вы павінны ўсё вярнуць. У маім выпадку трэба вярнуць суму за два месяцы, каля 1400 рублёў.

Мая кампанія пра гэта правіла не ведала». 

У сацслужбе патлумачылі, што гэтая дапамога прывязаная не да падаткаў, а да фактычнага месцазнаходжання дзяцей.

Мужчына расказвае, што калі яго знаёмыя некалькі год таму з’ехалі ў Польшчу і працягвалі атрымліваць дапамогу, пра крымінальную справу гаворкі не ішло. Праз год людзям проста даслалі паперу, каб яны вярнулі «дзіцячыя» выплаты.

«Я вырашыў падзяліцца кейсам, бо людзі, якія выязджаюць з дзецьмі і плацяць падаткі ў Беларусі, могуць патрапіць у такую пастку. На аўтамаце атрымліваць дапамогу і не ведаць, што гэта можа падвесці іх пад крыміналку», — кажа наш чытач.

Што кажа закон?

Сапраўды, калі дзіця больш чым на два месяцы выязджае з Беларусі, выплата дапамогі на яго спыняецца. Выключэнне — толькі для дзяцей дыпламатычных і консульскіх супрацоўнікаў і выездаў на лячэнне.

Дапамогі пазбаўляюць таксама ў выпадку, калі маці ці бацька, якія атрымліваюць яе, выязджаюць на пастаяннае месца жыхарства за мяжу. Гэта прапісана ў законе «Аб дзяржаўнай дапамозе сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей».

Выплата спыняецца з першага чысла месяца, наступнага за месяцам выезду. Калі дзіця вяртаецца ў Беларусь, то дапамогу зноў прызначаюць, як толькі бацькі звяртаюцца па яе.

На дзяцей, якія больш за 183 дні ў каляндарным годзе жывуць за мяжой, дапамога выплачваецца толькі ў той перыяд, калі яны прыязджаюць у Беларусь.

Паміж Дзяржпагранкамітэтам і Мінпрацы і сацабароны ёсць пагадненне аб перадачы звестак пра дзяцей да трох год, якія перасеклі мяжу. Такая інфармацыя паведамляецца ў Мінпрацы двойчы на год — па стане на 1 студзеня і 1 ліпеня.

Выпадкі, калі за атрыманне «дзіцячых» грошай за мяжой заводзілі крымінальную справы, ужо былі. Напрыклад, з гродзенкай Карынай Маліноўскай, якая з маленькім дзіцём з’ехала ў Польшчу. На жанчыну ў дэкрэце завялі крымінальную справу за махлярства, паведамляла летась МУС.

Чытайце таксама: Канфіскацыя маёмасці ў тых, хто з'ехаў, — спекуляцыя ці рэальная пагроза? Каментарый юрыста

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31