Знайсці
09.08.2009 / 09:4525РусŁacБел

Казулін у Маскве

У якасці сігналу Лукашэнку, у Дзяржаўнай думе яго прынялі акурат на гадавіну ўварвання расійскіх войскаў у Грузію.

У якасці сігналу Лукашэнку, у Дзяржаўнай думе яго прынялі акурат на гадавіну ўварвання расійскіх войскаў у Грузію.

У дзень гадавіны пачатку вайны ў Паўднёвай Асеціі ў Дзяржаўнай думе адбылася сустрэча старшыні Камітэту па справах СНД Аляксандра Астроўскага (з партыі Жырыноўскага) і экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі Аляксандра Казуліна. Пра гэта ў расійскія СМІ, блізкія да ўладаў, паведаміла крыніца, якая арганізоўвала сустрэчу.

Расейцы не выпадкова выбралі для спаткання менавіта дзень гадавіны. Аляксандр Лукашэнка дагэтуль не прызнаў незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Інфармуючы пра сустрэчу,

блізкае да расейскіх спецслужбаў агенцтва Regnum.ru піша: «У 2005-2006 гадах Аляксандр Казулін ужо ладзіў кансультацыі ў Маскве, аднак у той час абраў уласную, радыкальную палітычную лінію, якая прывяла яго да адкрытага канфлікту з Лукашэнкам і страты кантактаў з расійскімі палітычнымі коламі.
Сённяшняя сустрэча сведчыць, што гэтыя кантакты ўзноўленыя на новай якаснай аснове».

Мікола Бугай

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930