Знайсці
04.02.2022 / 11:41РусŁacБел

Штучны інтэлект навучыўся праграмаваць не горш за людзей

Сістэма AlphaCode, распрацаваная DeepMind (структура Google), паказвае выдатныя вынікі.

Фота depositphotos.com.

Даследчыкі з установы DeepMind (структура Google) сцвярджаюць, што іх сістэма штучнага інтэлекту AlphaCode можа праграмаваць на канкурэнтным узроўні з праграмістамі-людзьмі. Разам з імі AlphaCode удзельнічаў у адпаведных спаборніцтвах і здолеў апынуцца сярод найлепшых праграмістаў, піша zdnet.com.

Удзельнікаў спаборніцтваў папрасілі зразумець апісанне праблемы і яе дэталі на натуральнай мове, а таксама пазнаёміцца з апісаннем пажаданага рашэння праблемы з пункту гледжання праграмавання. Каб яе вырашыць, праграмісты павінны былі скласці адпаведны алгарытм, а потым эфектыўна яго рэалізаваць. Пры гэтым было важна выбраць для свайго алгарытму належную мову праграмавання, бо ад гэтага залежыць тое, як хутка будзе вырашаная задача.

AlphaCode гэтаму даў рады. Па выніках спаборніцтва праграма ад DeepMind увайшла ў лік найлепшых праграмістаў на турніры.

Сістэмы штучнага інтэлекту, яны вядомыя яшчэ пад англійскай абрэвіятурай AI, Artificial intelligence, адрознівае здольнасць вучыцца самастойна і самім распрацоўваць алгарытм для вырашэння задач.

Стваральнікі AlphaCode падкрэсліваюць, што іх штучны інтэлект не нясе пагрозы для людзей-распрацоўшчыкаў. Наадварот, новая праграма можа павысіць прадукцыйнасць працы праграмістаў і дапамагчы тым, хто не ўмее пісаць код, але хоча скарыстацца інструментамі праграмавання.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930