Знайсці
21.02.2022 / 12:51РусŁacБел

Статыстыка: сем'і радзей распадаюцца ў тых парах, якія да шлюбу не жылі разам

Псіхолагі знайшлі гэтаму тлумачэнне.

Фота depositphotos.com.

У апошні час узрост уступлення ў шлюб усё расце. Многія кіруюцца такой логікай, што спачатку трэба рабіць кар’еру, а гадоў у 30 ці пазней можна думаць і пра сям’ю. Напрыклад, у ЗША цяпер сярэдні ўзрост першага шлюбу для жанчыны — прыкладна 29 гадоў, для мужчын — каля 30.

 У Беларусі таксама гэты ўзрост апошнія 40 гадоў увесь час рос. Цяпер ён складае 28,3 гады для мужчын і 26,1 год для жанчын.

На карысць позняга шлюбу доўгі час гаварыла і статыстыка разводаў. Раннія шлюбы часцей распадаюцца. 

Але статыстыка дае і адно цікавае выключэнне, піша Wall Street Journal. Амерыканскі ўрад апублікаваў статыстычную справаздачу пра шлюбы і разводы больш чым 50 тысяч жанчын. Згодна з дакументам,

ёсць катэгорыя ранніх шлюбаў, якія рэдка сканчаюцца разводам. Гэта жанчыны, якія выходзілі замуж, не маючы перад гэтым вопыту сумеснага жыцця з партнёрам. Гэтая катэгорыя жанчын мела адны з самых нізкіх паказчыкаў разводаў у справаздачы.

Як можна гэта патлумачыць? 

Здаецца, нібыта сумеснае жыццё з партнёрам — добрая магчымасць праверыць якасць вашых адносін, ацаніць чалавека, а заадно і павялічыць шанец на шчаслівы шлюб у далейшым. Але ж навука ўсё часцей сведчыць пра іншае —

сумеснае жыццё перад шлюбам павышае верагоднасць разводу.

Псіхолаг Галена Роўдс з амерыканскага Універсітэта Дэнвера тлумачыць, з чым гэта можа быць звязанае. Адна з магчымых прычын — тое, што калі сужэнец раней ужо жыў з партнёрам, то ён мае вопыт разрыву такога тыпу адносін. Значыць, калі ў шлюбе пачнуцца праблемы, чалавек з такім досведам, імаверна, выбярэ сканчэнне адносін.

Іншая магчымая прычына — схільнасць параўноўваць свайго мужа ці жонку з былымі партнёрамі, прычым параўноўваць не на карысць цяперашняга партнёра. Напрыклад, муж можа быць надзейным і адказным чалавекам, але ён можа жартаваць горш, чым мінулы партнёр. Такія параўнанні, калі іх трымаць у галаве, руйнуюць шлюб.

Ёсць і іншая тэорыя. Добрая ілюстрацыя для яе — маладыя муж і жонка з ЗША Джоўі і Саманта Пэрысы, якія ажаніліся ў 24 гады і пры гэтым ні дня не жылі разам да таго. Пэрысы лічаць, што калі людзі проста жывуць разам, яны атрымліваюць усе плюсы шлюбу без яго рэгістрацыі, і таму пасля не схільныя яго цаніць. Шлюб для такіх пар не дае такой радасці, як для тых, для каго ён — вялікі рубеж.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930