Знайсці
12.02.2022 / 10:00РусŁacБел

Рэцэпт на выходныя: пастухоў пірог 

Пастухоў пірог — класічная брытанская страва, вядомая мінімум з 18 стагоддзя. Прапануем вам правераную версію гэтага традыцыйнага рэцэпту. Асаблівы смак яму надае толіка чырвонага віна, але можна рабіць і без яго.

Фота: BBC Food

Каб зрабіць пастухоў пірог, вам спатрэбіцца:

  • 50 мілілітраў аліўкавага алею
  • вялікая цыбуліна (трэба яе тонка парэзаць)
  • 650 грамаў ялавічнага фаршу
  • 2 чайныя лыжкі таматнай пасты або пюрэ
  • чайная лыжка мукі
  • 150 мілілітраў чырвонага віна
  • чабор ці іншыя любімыя спецыі
  • 400 мілілітраў ялавічнага булёну
  • вустэрскі соус (можна замяніць яблычным ці 9%-ным воцатам, бальзамічным воцатам ці соевым соусам)
  • соль
  • молаты чорны перац
  • 900 грамаў бульбы 
  • 115 грамаў масла
  • 125 мілілітраў малака 
  1. Разагрэйце палову алею ў вялікай патэльні з тоўстым дном. Памясціце ў патэльню цыбуліну і смажце яе, пакуль яна не стане мяккай. Дастаньце цыбулю з патэльні.
  2. Выліце ў патэльню рэштку алею і вярніце яе на агонь. Калі патэльня разагрэецца, смажце на ёй фарш на працягу 4—5 хвілін ці пакуль ён не набудзе карычневы колер. Дадайце цыбулю і таматнае пюрэ, перамяшайце і тушыце ўсю сумесь на працягу хвіліны. Дадайце муку і тушыце яшчэ хвіліну. Уліце віно і дадайце чабор.
  3. Дадайце ў сумесь булён, перамяшайце. Варыце сумесь на малым агні 45 хвілін ці пакуль фарш не стане мяккі. Дадайце вустэрскі соўс. Пакіньце сумесь на вельмі малым агні, каб яна не астыла.
  4. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў (гэтую страву можна гатаваць і на грыле). Пакладзіце бульбу ў каструлю з падсоленай вадой і давядзіце яе да кіпення. Варыце бульбу на малым агні 12—15 хвілін ці пакуль яна не стане мяккай. Высушыце бульбу і вярніце яе ў каструлю. Растаўчыце бульбу, дадайце масла і малако, перамяшайце, каб атрымалася аднародная маса.
  5. Размясціце мясную начынку ў форме для выпякання і пакладзіце зверху яе бульбяное пюрэ. Пастаўце форму ў духоўку і выпякайце пірог 8—10 хвілін да гатоўнасці (пакуль яго верх не стане карычнева-залатым). Падаваць пірог можна з зялёным гарошкам.

Гатуем чак-чак — культавы татарскі ласунак

Рэцэпт на выхадныя. Pasta bolognese. Макарона з класічным балонскім соусам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930