Знайсці
11.02.2022 / 12:32РусŁacБел

Могуць забраць маёмасць і забараніць выезд за мяжу. Што такое прымусовае спагнанне пазыкаў?

На канец 2021 года заведзена больш за 1,7 млн справаў аб спагнанні пазыкаў, з іх больш за 34 тысячы — нясплачаныя аліменты. Расказваем, якія абмежаванні могуць накласці за несвоечасова сплачаныя пазыкі і колькі давядзецца зверху заплаціць за працу судовых выканаўцаў.

Што такое прымусовае спагнанне?

Гэта працэдура спагнання пазыкаў, калі грамадзянін адмаўляецца ў тэрмін выплачваць грошы. Судовыя выканаўцы, якія існуюць у кожным раёне і падпарадкоўваюцца Міністэрству юстыцыі, пачынаюць справу (выканаўчую вытворчасць) на падставе судовых пастаноўваў, а таксама заяваў ад тых, хто патрабуе спагнання грошай.

Па агульным правіле, выканаўчыя дакументы могуць быць прад’яўленыя на працягу трох год з моманту набыцця моцы судовай пастановай, аднак можа быць устаноўленае і неадкладнае выкананне.

У кожным выпадку вывучаюць, які матэрыяльны стан у даўжніка. Калі ён не надта здавальняючы, можна атрымаць адтэрміноўку ці растэрміноўку. 

Як даведацца, ці ёсць у мяне запазычнасць?

Як толькі судовы выканаўца пачынае справу, ён не пазней за наступны дзень павінен праінфармаваць грамадзяніна. Могуць даслаць заказны ліст ці ліст на электронную пошту, але апошнім часам часта папярэджваюць па СМС ці ў Viber. І гэта законна. 

Каб праверыць, ці ёсць за вамі пазыкі, можна паглядзець рэестр запазычанасцяў па выканаўчых дакументах на сайце Міністэрства юстыцыі.

Для удакладнення інфармацыі можна пазваніць у кантакт-цэнтр сістэмы органаў прымусовага выканання па нумары +375 (17) 200 67 78 ці +375 (44) 5292000 (у працоўныя дні з 9.00 да 18.00).

Што могуць зрабіць, калі я не заплачу?

Калі вы адмаўляецеся плаціць нават пасля таго, як распачатае прымусовае спагнанне, на вас могуць накласці пэўныя абмежаванні: 

  • арыштаваць наяўныя грошы і іншую маёмасць, якая належыць вам і знаходзіцца ў вас або ў трэціх асобаў; 

  • арыштаваць грошы і маёмасць, якая знаходзіцца на вашых рахунках у банках, у тым ліку дэпазіты, і іншых крэдытна-фінансавых арганізацыях (кампаніі абавязаныя выканаць патрабаванні дзяржоргана);

  • апісаць, а пасля канфіскаваць маёмасць, якую можна пасля рэалізаваць у кошт пазыкі (дадатковае жыллё, транспартныя сродкі, бытавая тэхніка, тэлефоны і камп’ютары);

  • забараніць выезд з краіны;

  • заблакіраваць магчымасць карыстацца мабільнай сувяззю;
  • забараніць кіраваць аўто.

Гэты спіс не вычарпальны. У законе адзначаецца, што могуць прымаць і іншыя меры ці адначасова накласці некалькі абмежаванняў.

Фота: Максім Маліноўскі, Onliner.by

Калі няма грошай, грамадзянін можа прапанаваць судовым выканаўцам самастойна прадаць маёмасць, на якую наклалі арышт.

Прадстаўнік дзяржоргана вырашае, рабіць гэта, ці ўсё ж такі давядзецца прадаваць маёмасць самастойна. У акце ўказваецца кошт маёмасці, таму рэалізаваць яе трэба па цане, не меншай за гэтую. 

На канец 2021 года завялі больш за 1,7 млн справаў аб спагнанні пазыкаў, з іх больш за 34 тысячы — нясплачаныя аліменты.

Найбольш складана спагнаць грошы з чалавека, які з’ехаў за мяжу. Але з Расіяй заключанае пагандненне.

Цяпер можна атрымаць даведку ў расійскай службе судовых прыставаў пра тое, што грамадзянін Беларусі, які жыве Расіі, не плаціць аліменты на дзіця ў Беларусі, на гэтай падставе можна разлічваць на дадатковую сацыяльную і адрасную дапамогу ад дзяржавы. 

Аднак асноўная праблема — спагнанне пазыкаў з юрасобаў, такіх справаў больш за 800 тысяч. Як кажуць, мала выйграць суд, далей сыходзяць гады на тое, каб атрымаць грошы.

Як могуць спісваць грошы?

Існуе аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма выканання грашовых абавязальніцваў, якая дапамагае аператыўна атрымаць інфармацыю, якія грошы, на якіх рахунках і ў якіх банкаў ёсць у дажўніка.

Працэс аўтаматызаваны, банкі дзейнічаюць аператыўна па запыце дзяржоргана, грошы спісваюцца з рахункаў.

Я павінен яшчэ і плаціць судоваму выканаўцы?

Так, існуе прымусовы збор — грошы, якія ўтрымліваюцца з даўжніка пасля таго, як пачынаецца працэдура прымусовага спагнання.

Па маёмасных патрабаваннях спаганяюць 10% ад сумы пазыкі (але прымусовы збор не можа быць меншы за 50% базавай велічыні). Па немаёмасных патрабаваннях з грамадзяніна і індывідуальнага прадпрымальніка спаганяюць 5 базавых велічынь, з юрасобы — 10 базавых. 

Пры гэтым даецца сем дзён для добраахвотнага выканання. І калі даўжнік не перавысіў гэты тэрмін, прымусовы збор плаціць не трэба. Калі той, хто спаганяе грошы, і даўжнік заключылі міравое пагадненне, сума збору змяншаецца на 50%. 

Фота Максім Маліноўскі, Onliner.by

Здараецца, калі чалавек пагасіў пазыку, а судовы выканаўца ўсё адно выстаўляе прэтэнзіі. З такімі скаргамі звярталіся, напрыклад, беларусы, якія за палітычную пазіцыю атрымлівалі штрафы або суткі (з абавязкам аплаціць утрыманне ў ізалятары).

Гэта можа быць звязана з высокай загружанасцю судовых выканаўцаў — на кожнага штомесяць прыходзіцца пад 180 выканаўчых дакументаў. Варта захоўваць копіі квітанцый аб сплаце, для перастрахоўкі звязвацца з выканаўцамі і інфармаваць іх аб аплаце.

Калі ж вы не згодныя з судовым выканаўцам, паскардзіцца на яго дзеянні можна ва ўпраўленне юстыцыі або суд. 

Чытайце яшчэ:

Сёлета штрафаў хочуць спагнаць на 50% больш, чым летась

Перамены ў Мінюсце: міністрам прызначылі сілавіка. За што знялі Сліжэўскага і што будзе далей?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930