Знайсці
14.02.2022 / 16:31РусŁacБел

Што за загадкавы прыбор стаіць у кабінеце Пуціна? Расказваем

Сустрэча Пуціна з міністрам замежных спраў Лаўровым прайшла за вельмі доўгім сталом. Тое, як Пуцін беражэцца ад кавіду, стала ўжо часам выклікаць усмешку, фота сустрэчы з Макронам, якая таксама прайшла за гіганцкім сталом, імгненна сталі нагодай для мемаў. Але гэтым разам у кабінеце, дзе праходзіла сустрэча, на фота трапіў загадкавы прыбор каля сцяны. Што гэта за белая скрыня?

Дакладна вызначыць цяжка. Але прыбор вельмі падобны на «бактэрыцыдны рэцыркулятар паветра». А калі дакладней, то вельмі падобная прылада расійскай вытворчасці афіцыйна называецца «апрамяняльнік-рэцыркулятар паветра ультрафіялетавы бактэрыцыдны перасоўны». 

«Апрамяняльнік-рэцыркулятар ужываецца для абеззаражвання паветра ў памяшканнях рознага прызначэння, — гаворыцца ў апісанні. — У працэсе працы ён прадухіляе распаўсюджванне такіх інфекцый, як грып, ВРЗ, дыфтэрыя, сухоты і многіх іншых шляхам дэзынфекцыі паветра УФ-выпраменьваннем.

Крыніцай ультрафіялетавага выпраменьвання служаць тры безазонавыя лямпы фірмы Philips з даўжынёй хвалі 254 нм. Такое выпраменьванне мае шырокі спектр уздзеяння на мікраарганізмы, уключаючы бактэрыі, вірусы, грыбы і споры.

Апрамяняльнік можа выкарыстоўвацца ў якасці заключнага звяна ў комплексе санітарна-гігіенічных мерапрыемстваў пры падрыхтоўцы памяшкання да працы. Але асноўная яго задача — функцыянаванне ў памяшканнях, дзе патрабуецца пастаянная падтрымка асептычных умоў у прысутнасці людзей.

Таксама рецыркулятар прызначаны для выкарыстання ў памяшканнях з павышанай рызыкай распаўсюджвання захворванняў, якія перадаюцца паветрана-кропельным і паветраным шляхам».

Калі вы збіраецеся берагчыся ад каранавіруса гэтак жа старанна, як Пуцін, то можаце сабе дазволіць. Рэцыркулятар такой мадэлі расійскай вытворчасці каштуе каля 200 даляраў.

Чытайце яшчэ:

Перад прыездам Пуціна на Піскароўскіх могілках дэзынфікавалі снег

Стол, за якім Пуцін і Макрон праводзілі перамовы, стаў аб’ектам для жартаў у сацсетках

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930