Знайсці
14.02.2022 / 19:30РусŁacБел

«Не трэба хавацца і хаваць». Дзмітрый Кахно адказаў тым, хто хэйціў гарачае фота

Шоумен Дзмітрый Кахно выклаў Інстаграм гарачае фота. На ім яны з жонкай аголеныя стаяць перад люстэркам. Так ён павіншаваў усіх з Днём закаханых. Некаторыя палічылі здымак занадта інтымным.

Фота: старонка ў Інстаграме Кахно

Дзмітрый напісаў, што гэтае архіўнае фота было зробленае ў Рыме пасля прапановы рукі і сэрца.

У каментарыях многія адзначылі, што пара шыкоўна выглядае і амаль не змянілася. Але былі і тыя, хто не ацаніў такую адкрытасць.

«На тое яно і асабістае, каб не рабіць яго публічным», — пісалі некаторыя.

«Не трэба хавацца і хаваць, — пракаментаваў «НН» ў адказ Дзмітрый. — Зашораны чалавек горшы за адкрытага. Калі вы звернеце ўвагу на хэйт-каментарыі, вы ўбачыце, што ў іх скразіць заціснутасць.

У гэтым фота ў першую чаргу свабода. Свабода мысліць — гэта прыгожа, свабода адзявацца — гэта прыгожа, свабода голага цела, прыкрытага рукой, — гэта таксама прыгожа. Многім, і асабліва беларусам, вельмі не хапае свабоды. Не толькі ў межах краіны, але і ў межах уласнай свядомасці. Думайте свабодней, і абяцаю: стане лягчэй дыхаць».

Чытайце яшчэ:

Чаму жанчыны імітуюць аргазм? Вось адказ

Сямён Цыбульскі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930