Знайсці
18.02.2022 / 07:59РусŁacБел

Беларускую асацыяцыю журналістаў вылучылі на прэмію ЮНЕСКА

46 краінаў — членаў ЮНЕСКА, у тым ліку ўсе 27 краінаў ЕС, падтрымалі вылучэнне Беларускай асацыяцыі журналістаў на Сусьветную прэмію за свабоду прэсы імя Гільерма Кана 2022

Пра гэта паведаміла дэлегацыя ЕС у АБСЕ і ЮНЕСКА на сваёй старонцы ў твітары.

Прэмія названа ў гонар калюмбійскага журналіста Гільерма Кана Ісаса, забітага ў 1986 годзе, і штогод прысуджаецца асобам людзям і арганізацыям, якія ўнесьлі вялікі ўклад у справу абароны і разьвіцця свабоды слова ў розных краінах свету, асабліва калі гэта спалучана з небяспекай для жыцця.

Прысуджэньне прэміі прымеркаванае да Сусветнага дня свабоды друку, які адзначаецца 3 мая.

БАЖ (Беларуская асацыяцыя журналістаў) — арганізацыя, што яднае журналістаў незалежных СМІ Беларусі. БАЖ перажыла два ператрусы ў 2021 годзе, офіс быў апячатаны, а ў жніўні 2021 года наогул была ліквідавана паводле рашэння Вярхоўнага суда.

Зараз за кратамі знаходзіцца тры дзясяткі беларускіх журналістаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера