Знайсці
21.02.2022 / 17:52РусŁacБел

У Нацбанку расказалі, як часта махляры крадуць грошы ў беларусаў у інтэрнэце

Па выніках 2021 года міліцыя адрапартавала, што ўпершыню за пяць год скарацілася колькасць зарэгістраваных кіберзлачынстваў. Сілавікі не ўдакладняюць лічбы, але іх публікуе Нацбанк. Так, летась было зарэгістравана 12,3 тысячы кіберзлачынстваў, і гэта прыкладна адпавядае ўзроўню 2020 года. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота pixabay.com

Найбольш распаўсюджаны тып злачынства — вішынг, калі махляры тэлефануюць пад выглядам супрацоўнікаў банка і выманьваюць канфідэнцыйную інфармацыю ва ўладальнікаў картак або просяць іх здзейсніць пэўны плацёж. І колькасць такіх фактаў за год скарацілася ўсяго на 2,4%. 

А вось колькасць злачынстваў на пляцоўцы «Куфар», на якія масава скардзіліся беларусы, скарацілася на траціну. Тым часам расце колькасць злачынстваў, звязаных з выкарыстаннем фішынгавых сайтаў, большасць з іх — рэсурсы, якія імітуюць сістэмы дыстанцыйнага абслугоўвання беларускіх банкаў.

Нацбанк плануе дапрацаваць праект указа прэзідэнта «Аб некаторых мерах па супрацьдзеянні махлярству ў банкаўскім сектары». Мэта — наладзіць супрацоўніцтва паміж Нацбанкам, банкамі і праваахоўнымі органамі, якія займаюцца супрацьдзеяннем махлярству. Таксама павінны быць вызначаныя механізмы абмежавання расходных аперацый па рахунках, якія махляры выкарыстоўваюць для атрымання даходаў. 

Банкаўскі кодэкс будзе дапоўнены зменамі ў частцы кібербяспекі. Нацбанк мае аўтыматызаваную сістэму апрацоўкі інцыдэнтаў інфармацыйнай бяспекі, плануеццца, што доступ да базы атрымаюць і іншыя зацікаўленыя бакі, задача якіх — прадухіляць кіберзлачынствы. 

Што ўскладняе барацьбу з кіберзлачыннасцю ў Беларусі? У тым ліку і палітычная сітуацыя. Непрызнанне палітычнай суб’ектнасці вядзе да таго, што замежныя дзяржавы адмаўляюцца прадастаўляць Беларусі прававую дапамогу, злачынцы пра гэта ведаюць і карыстаюцца момантам. На гэта звяртаў увагу следчы Цэнтральнага апарата СК, які спецыялізуецца на справах, звязаных з інфармацыйнай бяспекай. Ёсць і іншыя праблемы. 

У 2014 годзе ў Беларусі былі змененыя правілы рэгістрацыі электронных кашалькоў. Гэта прывяло да таго, што карыстальнікі перайшлі на замежныя плацежныя сістэмы. Так адміністратыўны бар’ер ускосна ўскладніў працу беларускіх следчых з кіберзлачынствамі: адсачыць злачынныя аперацыі і датычных да іх асоб стала складаней.

Чытайце таксама

Тэлефонныя махляры зарабляюць грошы, прымушаючы суразмоўцаў слухаць цішыню

Новы від махлярства: мінчук хацеў трапіць на інтым-вечарынку, а яго падманулі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930