Рэцэпт на выхадныя: сальтымбока — традыцыйная рымская страва
Saltimbocca alla romana — гэта традыцыйная страва рымскай кухні, вельмі простая ў прыгатаванні. Назва «сальтымбока» перакладаецца з італьянскай мовы як «скокні ў рот!», страву рэкамендуюць есці максімальна гарачай. Звычайна для сальтымбокі выкарыстоўваюць цяляціну, але ў нашым рэцэпце яна робіцца з больш традыцыйнай для беларусаў свініны.
Фота: BBC Food
Каб зрабіць сальтымбоку ала рамана, вам спатрэбіцца:
- 200 грамаў свінога філе, нарэзанага на 6 кавалкаў,
- 6 лісткоў шалфею (можна замяніць на базілік, мяту або мелісу),
- 6 кавалкаў вяндліны прашута (іншай падобнай вяндліны),
- 25 грамаў мукі,
- чайная лыжка аліўкавага алею,
- соль і чорны перац.
Для гарніру падрыхтуйце:
- зубок часнаку (трэба яго растаўчы),
- 150 грамаў таматаў чэры (разрэжце іх напалам),
- 200 грамаў зялёнай струкавой фасолі (можаце ўзяць замарожаную),
- 50 мілілітраў белага віна.
- Раскладзіце кожны кавалак філе на кухоннай дошцы і адбівайце яго малатком для мяса, пакуль яно не набудзе таўшчыню 5 мм.
- Пакладзіце зверху на кожны кавалак філе лісток шалфею, прыпраўце соллю і перцам, завярніце ў вяндліну.
- Насыпце муку ў шырокую талерку. Кладзіце туды па чарзе мясныя загатоўкі і абсыпайце іх мукой, але прыбірайце лішкі.
- Разагрэйце вялікую патэльню на сярэднім агні, дадайце алей. Смажце кожную з мясных загатовак 2-4 хвіліны на кожным баку, ці пакуль мяса не прапячэцца і вяндліна не стане хрусткай. Прыбярыце мяса з патэльні.
- Змясціце ў патэльню часнок, дадайце таматы чэры, фасолю і віно. Тушыце сумесь 4-5 хвілін, ці пакуль фасоля не стане мяккай. Падавайце мяса разам з гароднінай.
Рэцэпт на выхадныя: тры стравы з авакада
Рэцэпт на выходныя: пастухоў пірог
3
0
1
1
1
1
Салат з яблыкамі і курыцай — рэцэпт
 9
Сэндвічы з яечнай пастай — рэцэпт
 8
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Якія газеты Эйсмант дае чытаць Лукашэнку
 10
Перакладчыца Вольга Калацкая на свабодзе
 1
«Пагрозы ад ябацек сыплюцца і сыплюцца». Прарасійская актывістка Мірсалімава выдаліла свае акаўнты ў сацсетках
 12
Мінабароны Расіі паведаміла сваю версію таго, чаму абрынуўся пад'езд у доме ў Белгарадзе
 32
Гіганцкі пажар здарыўся ў гандлёвым цэнтры Варшавы
 7
Абвал пад'езда ў Белгарадзе панёс жыцці 12 чалавек
 3
Мова кашалотаў па складанасці амаль як чалавечая
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера