Знайсці
24.02.2022 / 13:49РусŁacБел

«Прыбралі функцыю зняцця даляраў». Што адбываецца каля абменнікаў і банкаматаў па ўсёй краіне

У некаторых банкаматах скончыліся і даляры, і рублі.

Чарга ў банкамат «Прыёрбанка» на вуліцы Сурганава.

Ад раніцы па ўсёй краіне немагчымымі сталі валютна-абменныя аперацыі ў «Беларусбанку». Людзям паведамлялі, што курсы будуць вызначаныя пасля 12:30.

У «Прыёрбанка» не працуе мабільная праграма.

У Мінску ў аддзяленні «Прыёрбанка» на Лагойскім тракце скончыліся грошы ў банкамаце. У самім аддзяленні вялікія чэргі, каб купіць валюту.

Чарга ў банк і банкаматы на вуліцы Прытыцкага.

Няма валюты ў абменніках «Альфа банка» і «Прыёрбанка» каля станцыі метро «Уручча».

Аб 11-й немагчыма было зняць даляры ў банкамаце «Альфа банка» ў гандлёвым цэнтры «Мома». «Тэлефанаваў у банк — сказалі, што самі пакуль нічога не ведаюць. Чарга на той момант была чалавек 5—7, але, як я зразумеў, здымалі ў асноўным рублі, аванс і да таго падобнае», — дзеліцца чытач.

«У «Альфа банку» на «Спартыўнай» — бітком народу, людзі спрабуюць зняць хаця б беларускія рублі, купюры заканчваюцца. «Белінвест» пакуль прымае заяўкі на выдачу даляраў, але не раней за панядзелак», — паведамляе мінчанка.

Ранішняя чарга ў банк на вуліцы Бялінскага

Складанасці ўзніклі ў аддзяленні «Прыёрбанка» на Нямізе.

«У касах даляраў няма, еўра ёсць у адной касе з дзвюх, па колькасці складана сказаць», — кажа мінчук.

«Быў у абменніку ў «Прыёрбанку» на праспекце Пераможцаў. Чарга пяць-шэсць чалавек а 10-й раніцы. Даляраў ужо не было», — паведамляе іншы.

У «Тэхнабанку» на вуліцы Сухараўскай даляры прадавалі па курсе 2,95 рубля.

На Каменнай Горцы ў гандлёвым цэнтры «Грын-сіці» таксама назіраюцца перабоі з валютай.

«Чэргі невялікія, але даляраў няма. Курс — 2,98 рубля. Людзi бяруць квiткi i сыходзяць па справах», — перадае чытач.

Абменнік у «Грын-сіці»

«У чатырох банкаматах «Белгазпрамбанка» вось такі чэк выдала на запыт даляраў: «Адмоўлена. Скончыліся купюры». Далей ужо нават не ездзіў. У банкамаце «Прыёрбанка» ўвогуле прыбралі функцыю зняцця даляраў», — апісвае сітуацыю адзін з гараджан.

У адным са сталічных аддзяленняў «Альфа банка» паведамілі, што замовіць валюту для зняцца з карты можна толькі на 3 сакавіка.

Падобная карціна назіраецца і ў рэгіёнах.

У вёсцы Баравая пад Мінскам у банкамаце «Белгазпрамбанка» не засталося ні валюты, не беларускіх рублёў.

Банкамат вёскі Баравая

У Дзяржынску ў абменніку «Белаграпрамбанка» аб 11 раніцы не было даляраў, заставаліся толькі еўра.

«У Маладзечна банк «Белвэб» валюты не прадае. У «БПС-банку» ўсё нармальна», — піша чытач адтуль.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930