Знайсці
28.02.2022 / 13:46РусŁacБел

Сёння пачынаецца суд над нашаніўцамі Ягорам Марціновічам і Андрэем Скурко. Свабоду!

Яны дзеляць лёс свайго народа.

Працэс пачнецца ў 14:30 у судзе Заводскага раёна (Партызанскі пр-т, 75А). Вы можаце прыйсці падтрымаць нашых калег, але пры сабе трэба мець пашпарт.

Нашаніўцаў будуць судзіць па эканамічным артыкуле нібыта за аплату камунальных паслуг па тарыфах для для фізічных, а не юрыдычных асоб. Максімальнае пакаранне — да пяці гадоў абмежавання альбо пазбаўлення свабоды.

У рэальнасці гэтая справа палітычная — справа супраць усёй «Нашай Нівы».

8 ліпеня 2021 года да чатырох супрацоўнікаў выдання, а таксама ў бухгалтэрыю «Нашай Нівы» прыйшлі з ператрусамі. У той жа дзень быў заблакаваны наш сайт. Разам з галоўным рэдактарам Ягорам Марціновічам і рэдактарам, кіраўніком аддзела маркетынгу Андрэем Скурко на Акрэсціна забралі галоўную бухгалтарку Вольгу Раковіч і галоўнага рэдактара «Нашай гісторыі» Андрэя Дынько. Вольгу адпусцілі праз восем сутак утрымлівання ў нечалавечых умовах. Андрэя — праз 13 сутак. Незабыўны досвед ён апісаў у балючым эсэ «З бутэлькай пад галавой». Але Ягор і Андрэй Скурко на свабоду так і не выйшлі. На 14-я суткі іх перавялі ў СІЗА на Валадарскага, дзе яны і ўтрымліваліся да гэтага часу, ужо больш за сем месяцаў.

Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко прызнаныя палітычнымі зняволенымі. Яны трапілі пад каток рэпрэсій, які прайшоўся ці не па ўсіх незалежных выданнях Беларусі.

Але «Наша Ніва» выстаяла, і працягвае служыць сваім чытачам і Беларусі.

Мы дзякуем кожнаму, хто на працягу гэтых сямі месяцаў падтрымліваў зняволеных нашаніўцаў, хто пісаў лісты, хто адпраўляў пасылкі, хто пераводзіў грошы, хто казаў словы падтрымкі іх сем’ям. Гэта вельмі важна і гэта вельмі шмат. Дзякуй! 

Свабоду нашаніўцам!

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера