Знайсці
28.02.2022 / 14:16РусŁacБел

Сайт «Анлайнера», ТАСС і іншых папулярных рэсурсаў узламалі хакеры Anonymous і размясцілі антываенныя заклікі

Папулярны беларускі сайт «Анлайнер» быў узламаны. Прыходзяць звесткі пра такія ж узломы расійскіх сайтаў, прынамсі ТАСС, «Фантанкі», «Известий», «Коммерсантъ», Buro 24/7, Мел, E1. 

Такая застаўка з'явіался на ўзламаных сайтах. 

Паведамленне рассылаецца нібыта ад імя «неабыякавых журналістаў Расіі».

«Дарагія грамадзяне. Заклікаем вас спыніць гэтае вар'яцтва, не адпраўляйце сваіх сыноў і мужоў на верную смерць. Пуцін прымушае нас хлусіць і падвяргае небяспецы. Нас ізалявалі ад усяго свету, перасталі купляць нафту і газ. Праз некалькі гадоў мы будзем жыць як у Паўночнай Карэі. Навошта гэта нам? Каб Пуцін патрапіў у падручнікі? Гэта не наша вайна, спынім яго!

Гэтае паведамленне выдаляць, а некаторых з нас звольняць ці нават пасадзяць. Але мы не можам больш гэтага трываць», — гаворыцца ў паведамленні.

На застаўцы стаіць лога групоўкі хакераў Anonymous. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031