Знайсці
02.03.2022 / 16:29РусŁacБел

Крыніцы: Спажывецкае крэдытаванне спыняецца. Падрабязнасці закрытай нарады ў Нацбанку

Учора мы паведамлялі аб запланавай сустрэчы кіраўніцтва Нацбанка з кіраўнікамі ўсіх беларускіх банкаў на фоне моцнай турбулентнасці ў эканоміках Расіі і Беларусі. Што там вырашылі? 

Па словах нашых суразмоўцаў, Нацбанк прапанаваў цалкам спыніць спажывецкае крэдытаванне, акрамя дзяржаўных праграм. Гэта робіцца для таго, каб атрыманыя ў рублях грошы нельга было канвертаваць у валюту.

«У той жа час, на стаўкі па валютных дэпазітах вырашылі захоўваць дырэктыўныя абмежаванні, бо іх павышэнне ўсё роўна дадатковых укладчыкаў не прывабіць, а сігнал панікі створыць», — кажуць удзельнікі нарады.

Крыніцы «Нашай Нівы» адзначылі, што нефармальна Нацбанк забараніў выплату дывідэндаў замежным кампаніям-акцыянерам. Таксама банкам загадана пільна сачыць за вывадам сродкаў за мяжу агулам. 

«У сувязі з масавым вывадам укладаў Нацбанк параіў банкам з замежнымі акцыянерамі звяртацца да мацярынскіх арганізацый за мяжу, бо рэсурсаў рэгулятара на падтрымку ўсіх не хопіць. А некаторым гэтая падтрымка ўжо аказваецца, — адзначаюць суразмоўцы. — З-за адтоку дэпазітаў банкі могуць выдаваць наяўныя з рахункаў цягам пяці дзён. Таксама рэкамендавалася пераарыентаваць кліентаў на выкарыстанне картак «Белкарт» праз рызыку таго, што міжнародныя карты беларускіх банкаў не будуць працаваць».

Чытайце: 

«Ідзём з бязрадасным тварам, як у Набіулінай». Нацбанк заўтра збірае кіраўніцтва ўсіх банкаў на сустрэчу

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930