Знайсці
04.03.2022 / 10:50РусŁacБел

Кліенты «Беларусбанка», што заключылі дамовы на давернае кіраванне, праз санкцыі засталіся без грошай

Паслуга «давернага кіравання» ёсць шмат у якіх банках. Сутнасць гэтага спосабу заробку ў тым, што кліент перадае банку грошы, а далей кажа, якія замежныя акцыі ці аблігацыі купляць, альбо дае дабро банку на самастойнае кіраванне сваімі грашыма для атрымання даходу. Кліенты «Беларусбанка», што заключылі дамовы на давернае кіраванне, нечакана атрымалі трывожныя лісты ад банка.

На днях кліенты давернага кіравання «Беларусбанка» атрымалі такі ліст: 

«Паважаны кліент! […]

У сувязі з увядзеннем абмежавальных мераў у дачыненні да контрагентаў, паслугі якіх банк выкарыстоўвае для здзяйснення аперацый у рамках дамоваў давернага кіравання, на гэты момант адсутнічае магчымасць здзяйснення здзелак куплі-продажу замежных каштоўных папер на біржах ЗША, ЕС і Вялікабрытаніі, а таксама еўрааблігацый на пазабіржавым рынку.

Аперацыі ў расійскіх рублях на рынках РФ ажыццяўляюцца ў звычайным рэжыме.

Набытыя ў рамках ДК каштоўныя паперы не заблакаваныя — гаворка ідзе аб часовай немагчымасці іх продажу.

Цяпер сумесна з контрагентамі ажыццяўляецца аналіз сітуацыі і выпрацоўка магчымых рашэнняў. Адпаведная інфармацыя будзе аператыўна даводзіцца.

Вывядзенне грашовых сродкаў з гандлёвага (брокерскага) рахунку на рахунак ДК у банку, а таксама частковае вяртанне грашовых сродкаў з ДК ажыццяўляюцца ў звычайным рэжыме.

Дадаткова банкам будзе разгледжанае пытанне аб неспагнанні базавай часткі ўзнагароджання на перыяд да аднаўлення магчымасці здзяйснення аперацый. Просім прабачэння за нязручнасці».

Што гэта ўсё азначае ў перакладзе на мову кліента?

«Нашай Ніве» сітуацыю даступна тлумачыць эканаміст BEROC Дзмітрый Крук. 

«Калі зусім проста, то «Я вам даў грошы, каб вы на іх набылі акцыі. Вы набылі, а прадаць іх, выявілася, немагчыма. Я кажу, аддайце грошы, а вы кажаце, што грошай няма, бо яны ў акцыях», — кажа Крук. 

«Падобна на тое, што «Беларусбанк» ажыццяўляў давернае кіраванне праз нейкі з заблакаваных расійскіх банкаў.

І пакуль іх не разблакуюць, зрабіць з тымі акцыямі і іншымі актывамі, набытымі ў межах давернага кіравання, нічога немагчыма.

То-бок кліентам давядзецца чакаць, пакуль санкцыі не адменяць.

А ў «Беларусбанку» замест прапановы якой-небудзь кампенсацыі кажуць, што падумаюць пра тое, каб не спаганяць частку грошай за паслугі, якія яны і так больш не могуць аказваць», — кажа эканаміст. 

Чытайце яшчэ:

Крыніцы: Спажывецкае крэдытаванне спыняецца. Падрабязнасці закрытай нарады ў Нацбанку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930