Знайсці
11.03.2022 / 12:06РусŁacБел

«Сітуацыя блізкая да калапсу». Знайсці жытло ў Тбілісі ўжо амаль немагчыма

Кошты на арэнднае жыллё растуць, прычым кожны дзень. Да жадаючых зняць кватэру беларусаў дадаліся расіяне і ўкраінцы. За апошні час у гэтую краіну па некаторых звестках прыехала каля 70 тысяч чалавек, піша realt.by.

Фота суразмоўцы realt.by

Мінчанка Анастасія жыве ў Тбілісі са жніўня мінулага года, па магчымасці дапамагае знайсці жыллё знаёмым і сябрам, якія прылятаюць з Беларусі.

Паводле яе, цяпер сітуацыя з арэндным жыллём у Тбілісі блізкая да калапсу ‒ колькасць жадаючых зняць кватэру павялічваецца, добрых прапаноў ужо амаль не засталося.

‒ Яшчэ нядаўна можна было зняць кватэру з адной спальняй (як наша двушка) з добрым рамонтам у найлепшым раёне Тбілісі за 300 даляраў. Цяпер за гэтыя грошы нерэальна нешта знайсці нават на ўскрайку. Жыллё ў раёнах у 30-40 хвілінах на таксі ад цэнтра кшталту нашай двушкі каштуе рэальна 500 долараў. Калі казаць пра цэнтр, то тут кошты ўжо 600-1000 долараў і вышэй.

Са свайго досведу магу сказаць, што мясцовыя рыэлтары перагружаныя, яны проста не адказваюць, а пасты аб арэндзе ў тэлеграм-каналах жывуць не дні, а гадзіны і хвіліны. Праз гадзіну на кватэру ўжо чарга.

Настасся кажа, што былі выпадкі, калі выстаўлялі кватэры без цаны і адраса, а людзі пісалі пра гатоўнасць яе зняць.

‒ Мае знаёмыя яшчэ тыдзень таму знялі кватэру з двума пакоямі з добрым рамонтам у прэстыжным загарадным раёне за 500 даляраў. Цяпер такая ж кватэра каштуе ў два разы даражэй. Цяпер не час хадзіць і глядзець варыянты, рынак трашчыць, свабодных кватэр становіцца ўсё менш.

На думку Анастасіі, сітуацыя можа змяніцца, калі людзі пачнуць з'язджаць у іншыя краіны ці іншыя гарады з больш таннай нерухомасцю. Напрыклад, у Кутаісі, Руставі, Тэлаві, Батумі.

Яшчэ адзін былы мінчанін Дзмітрый здымае кватэру ў Тбілісі з восені мінулага года.

‒ Кватэру, якую я здымаю ў раёне Салалакі, у тым годзе можна было зняць за 400 даляраў у месяц (на доўгі тэрмін), а цяпер ‒ ужо за 600, ‒ распавядае ён. ‒ Людзі, якія прылятаюць цяпер, шукаюць кватэры да 500, а па факце прыстойнае жыллё на сямʼю (не студыя і не бабушатнік) каштуе ад 700 долараў. Многія, як я зразумеў, разглядаюць Грузію як транзітную кропку. Таму жыллё бяруць рознае, перакантавацца месяц-два.

У іншых грузінскіх гарадах, паводле інфармацыі Дзмітрыя, кватэры таннейшыя ‒ ад 350 долараў. Але кошты растуць літаральна кожны дзень.

‒ Нярэдка ў гэтых гарадах здымаюць дамы, ‒ кажа ён. ‒ Атрымліваецца даражэй, але можна разбіць арэнду з іншай сямʼёй напалову, месца хапае. Дамы бяруць і пад офісы невялікіх кампаній, якія пераязджаюць у поўным складзе. Напрыклад, у добрым раёне Тбілісі дом на два паверхі з 8 пакоямі каштуе 2500 долараў за месяц плюс камунальныя.

Суразмоўцы агучылі яшчэ адну праблему для прыезджых з беларускімі і расійскімі пашпартамі ‒ некаторыя абʼявы аб арэндзе публікуюцца з паметкай «не для беларусаў і не рускім». Але зʼява гэта не масавая.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930