Знайсці
11.03.2022 / 17:30РусŁacБел

Як цяпер працуюць Ozon і Wildberries? Расказваем пра змены для беларускіх пакупнікоў

Беларускія карткі Visa і Mastercard цяпер не дзейнічаюць у Расіі. Як у новых умовах працуюць папулярныя гандлёвыя анлайн-пляцоўкі — Ozon, Wildberries, AliExpress? Як аплачваць тавары беларускім пакупнікам? Разбіраемся.

Фота: Яндэкс

Беларускія карыстальнікі Ozon і Wildberries ужо сутыкаюцца з праблемамі у аплаце тавараў.

«Visa і Mastercard не праходзяць. Спрабавала плаціць карткай «Белінвестбанк» — не працуе. Атрымалася з «Белкарт». Тыдзень таму на Wildberries заказвала тавар за 57 беларускіх рублёў, а спісалася 75 — усё з-за скачка курсу. Спрабавала яшчэ картай «Альфа-Банка» аплаціць, але ён у мяне беларускі, нічога не атрымалася», — кажа чытачка.

У Wildberries пракаментавалі, што трэба рабіць у выпадку праблем з аплатай.

«Просім вас прывязаць іншую карту ў асабістым кабінеце для правядзення аплаты ці звярнуцца ў банк, які выпусціў вашу картку для ўдакладнення інфармацыі», — адказалі ў службе падтрымкі.

У Ozon тлумачаць, што з 10 сакавіка па рашэнні Visa і Mastercard праз іх плацежныя сістэмы можна зрабіць перавод толькі з расійскіх картак і рахункаў.

«Плацяжы з усяго свету мы прымаем на рахунак, зарэгістраваны ў Расіі. Таму ў Беларусі часова можна аплаціць заказ на нашым сайце і ў дадатку толькі картамі плацежнай сістэмы «Белкарт» ці Visa і Mastercard расійскіх банкаў. Астатнія пераводы ўжо праходзілі са збоямі: адключылі іх, каб вашы грошы не замарожваліся з-за доўгай апрацоўкі плацяжу.

Гэта ненадоўга: стараемся як мага хутчэй наладзіць транзакцыі праз банкі-партнёры ў Беларусі і вярнуць аплату любымі карткамі».

Мы звярнуліся таксама ў AliExpress, каб даведацца, ці не чакаюцца змены для беларускіх пакупнікоў на гэтай пляцоўцы.

«Усе плацяжы для карыстальнікаў AliExpress Расія ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляюцца ў звычайным рэжыме, акрамя карт банкаў, якія сутыкнуліся з абмежаваннямі замежных плацяжоў.

Мы чакаем, што такая сітуацыя захаваецца і далей для нашых карыстальнікаў.

Сумеснае прадпрыемства ў сферы электроннай сацыяльнай камерцыі з'яўляецца асобнай кампаніяй ад глабальнай AliExpress, якая прадстаўленая ў іншых краінах», — адказала кампанія на наш ліст.

Паводле водгукаў пакупнікоў, якія днямі аплачвалі тавары картамі Visa, выпушчанымі Беларусбанкам і Прыёрбанкам, праблем з гэтым не ўзнікала.

У Расіі забаранілі продаж валюты. Тое самае будзе ў Беларусі? Аналізуем

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930