Хто з банкаў увёў ліміты на валютныя аперацыі?
Сабралі апошнія змены, якія закрануць карыстальнікаў банкаўскіх картак.
Беларусбанк
Беларусбанк з 13 сакавіка часова абмежаваў безнаяўныя разлікі і зняцце гатоўкі за мяжой з картак Visa, Mastercard, Maestro, дзе адкрыты рахунак у беларускіх рублях. У дзень з такіх картак за мяжой можна зняць ці патраціць не больш за 400 рублёў.
Тэхнабанк
Ліміты ўсталяваў таксама Тэхнабанк. Калі картка аформленая ў замежнай валюце (даляр ці еўра), з яе можна патраціць 1000 даляраў ці 500 еўра ў суткі адпаведна.
У інтэрнэт-банкінгу і мабільным дадатку на безнаяўны продаж замежнай валюты па картках (папаўненне праз АРІП валютных картак, пераводы з карткі ў беларускіх рублях на картку ў замежнай валюце) ліміты ў памеры 2000 долараў ці 100 еўра на дзень.
Зняцце гатоўкі ў еўра і далярах з картак у беларускіх рублях часова спынена.
Прыёрбанк
У Прыёрбанку абмежаванні дзейнічаюць з 11 сакавіка. Валютныя аперацыі па картках у беларускіх рублях, у тым ліку за мяжой, не могуць перавышаць 3000 рублёў у дзень у эквіваленце. Размова пра такія аперацыі, як разлікі ў крамах, пакупкі анлайн, зняцце гатоўкі ў банкаматах, пераводы ў інтэрнэт-банкінгу і мабільным дадатку.
Банк «Рашэнне»
Гэты банк з 14 сакавіка зможа ўсталёўваць і змяняць ліміты на аперацыі, не папярэджваючы кліентаў.





